BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Беларуская традыцыя" ў Магілёве

25.10.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Беларуская традыцыя" ў Магілёве
27 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт ладзіць першую ў Магілёве публічную лекцыю з цыклу "Urbi et Orbi". З лекцыяй "Беларуская традыцыя" перад магілёўскімі слухачамі выступіць філосаф Ігар Бабкоў.

Пэўны населены пункт ідэнтыфікуецца як горад па наяўнасці ў ім культурнага жыцця, якое задае адметнасць гарадскога вобразу. Гэтае культурнае жыцце вызначаецца не канцэртамі заезджых зорак поп-эстрады, а, перад усім, тымі месцамі, дзе гарадская супольнасць, якую складаюць мысляры, навукоўцы, культурныя, грамадскія дзеячы, гарадская інтэлігенцыя, тэарэтыкі і практыкі, разважае над важнымі і актуальнымі пытаннямі развіцця гораду і краіны.

Urbi et Orbi - форма публічнага выказвання, якая прэтэндуе на тое, каб станавіцца арыенцірам і ў грамадскім, і ў індывідуальным жыцці грамадзян. Менавіта так назвалі цыкл публічных лекцый стваральнікі Лятучага ўніверсітэта, разлічваючы на тое, што гэтыя лекцыі стануць месцам інтэлектуальнага пошуку, дыялогу, месцам, якое будзе задаваць развіццё.

За мінулы год у Мінску адбылося паўтара дзясятка лекцый, слухачы якіх мелі ўдачу паслухаць культуролага Сяргея Харэўскага, філосафа Ігара Бабкова, багаслова Ірыну Дубянецкую, гісторыка Захара Шыбеку, метадолага Уладзіміра Мацкевіча, культуролага Юлію Чарняўскую, рэжысёра Андрэя Кудзіненку, дызайнера Міхала Анемпадыстава, гісторыка Генадзя Сагановіча ды многіх іншых. Відэазапісы ўсіх лекцый і спасылкі на інтэрв’ю з кожным лектарам змешчаныя на сайце Лятучага ўніверсітэта.

У новым сезоне 2012-2013 года параллельна з лекцыямі ў Мінску такі курс публічных зваротаў “Гораду і Свету” распачынаецца ў Магілёве. 27 кастрычніка сезон адкрые філосаф, паэт і празаік Ігар Бабкоў - асоба, якая сваім роздумам стварае адметны пункт гледжання, зыходзячы з якога можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.

“За апошняе дзесяцігоддзе Беларусь стала важнай і нават моднай інтэлектуальнай праблемай. Беларускі аўтарытарызм і беларуская ідэнтычнасць, беларуская ідэя і беларускі дыскурс, тутэйшасць і новае беларускае кіно, беларускі постмадэрн і трэш-літаратура: усё гэта заняло сваё мейсца на сцэне публічнай увагі, канчаткова пакінуўшы ў мінулым (і для мінулага) панылыя галашэнні і скаргі на адсутнасць. І цяпер мы гатовыя зрабіць наступны крок: распачаць гаворку пра беларускую традыцыю“, - кажа ў прадмове да лекцыі Ігар Бабкоў.

Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Беларуская традыцыя" адбудзецца 27 лістапада 2012 года па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская, 63 ("Тэхнапарк"), заля 807. Пачатак у 16.00.

Уваход вольны!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео