BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Піт Паўлаў: “NRM” хоча зрабіць сур’ёзны скачок у Еўропу

25.10.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Піт Паўлаў: “NRM” хоча зрабіць сур’ёзны скачок у Еўропу
Калі рок-гурт “NRM” патрапіць на "Еўрабачанне", гэта можа даволі моцна паўплываць на прапаганду ў Еўропе беларускай музыкі і песні.

Такое меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў лідар гурта “NRM” Піт Паўлаў.

Нагадаем, напярэдадні “NRM” падаў заяўку на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу “Еўрабачанне”.

Для нацыянальнага адбору з новага альбому гурта была вылучаная песня "Кузнічка”, стылізаваная пад фальклор. Піт Паўлаў упэўнены, што ў гэтай кампазіцыі ёсць шанец і паехаць на “Еўрабачанне”, і перамагчы там. Лідар гурта спадзяецца, што "Кузнічку" прапусцяць ў другі тур нацыянальнага адбору, і надалей дае самыя пазітыўныя прагнозы:

- Мы свядома абралі менавіта такую песню, - распавядае музыка. - Калі кампазіцыя “Кузнічка” пройдзе ўнутраную беларускую бюракратыю (тут я нічога не магу прагназаваць), то яна мае шанец перамагчы ў Швецыі. Пра абсалютную перамогу, канечне, казаць складана, трэба ўлічваць розныя непрадказальныя фактары. Але наша песня мае шанец трапіць ў першую тройку-пяцерку і быць вельмі заўважнай.

“Кузнічка”, замаскаваная пад народную песню, напісаная па-беларуску. Піт Паўлаў адзначае, што людзі, якія спавяюць на “Еўрабачанні” на сваіх родных мовах, перамагаюць, і згадвае украінцаў, сербаў:

-Мяркую, што беларуская мова хутчэй будзе ўспрынятая станоўча. Мне здаецца, еўрапейскую публіку найбольш палохае ангельская мова з разанскім акцэнтам, на якой спяваюць многія нашы выканаўцы. Яны ўпарта працягваюць гэта рабіць і ўпарта займаюць апошнія месцы. Больш за палову насельніцтва Еўропы, славяне, зразумеюць наш прыпеў без перакладу і збольшага ўявяць агульны кантэкст.

Навошта ж “NRM” спатрэбілася ўдзельнічаць ў “Еўрабачанні”, да якога ў публікі адносіны неадназначныя, якое называюць конкурсам для хатніх гаспадыняў, спаборніцтвам перадусім папсовым, эстрадным?

- Мы ўзяліся ўдзельнічаць, таму што маем шанец перамагчы, - тлумачыць Піт Паўлаў. – І гэта можа даволі моцна паўплываць на прапаганду беларускай музыкі і песні. Калі хто і называе “Еўрабачанне” конкурсам для хатніх гаспадыняў, то гэта не значыць, што так яно і ёсць насамрэч. Гэта адзіны заўважны еўрапейскі конкурс песні.

Музыка падкрэслівае, што “NRM” ні на ёту не адыходзіць ад сваёй генеральнай лініі, і звяртаецца да слухачоў за падтрымкай:

- “NRM” застаецца сабою на сто адсоткаў, і на ніякі кампраміс адносна свайго светапогляду мы не пойдзем. Мы напісалі песню, падалі яе афіцыйным шляхам на ўдзел у “Еўрабачанні”, і чакаем далейшага развіцця падзеяў. “NRM” хоча зрабіць сур’ёзны скачок у Еўропу. І тут нам патрэбна падтрымка ўсёй грамады, а не разважанні, ці варта такой камандзе, як “NRM”, лезці ў ”Еўрабачанне”. Гэтыя разважанні пакіньце ў сябе на кухнях, а падтрымайце нас так, як мае быць. Бо калі пачынаюцца разважанні – перамагаюць функцыянеры, то бок такія людзі, што прыносяць незаўважную, шэрую песеньку, і яна шэранька праходзіць праз усе бюракратычныя працэдуры, едзе на “Еўрабачанне” і там выглядае вельмі кепска. Мы маглі б сапраўды выбухнуць, але каб мы туды трапілі, нам патрэбная падтрымка грамадскасці, мы на яе разлічваем.

Канкурэнцыю рокерам складаюць каля 60 выканаўцаў. Паўфінал адбору, дзе галасуе толькі журы, запланаваны на сярэдзіну лістапада. Сам фінал, дзе ўжо галасаваць будуць і гледачы і дзе вызначыцца пераможца для паездкі ў Швецыю, пройдзе 7 снежня. У 2013 годзе конкурс "Еўрабачанне" адбудзецца 14-18 мая ў шведскім горадзе Мальме.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео