BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае кафэ "Барыс Уладзіміравіч Кіт - "першы беларус у свеце"

22.10.2012
Навуковае кафэ "Барыс Уладзіміравіч Кіт - "першы беларус у свеце"
25 кастрычніка 2012 года ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) адбудзецца навуковае кафэ “Барыс Уладзіміравіч Кіт - "першы беларус у свеце".

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта РНТБ “Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы”. які прысвечаны навукоўцам-беларусам, зрабіўшым значны ўнёсак у развіццё чалавецтва: адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны, тэхнікі, авіябудавання, геалогіі, будаўніцтва і інш.

Чарговае пасяджэнне навуковага кафэ ў межах гэтага праекта прысвечаны Барысу Уладзіміравічу Кіту - выхадцу з Беларусі, навукоўцу з сусветным імем, матэматыку, фізіку, хіміку, прафесару, доктару філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, найстарэйшаму члену Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганароваму доктару навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, акадэміку Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, ганароваму грамадзяніну Навагрудка, паведамляе ЗБС "Бацькаўшчына".

Арганізатары мерапрыемства - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.

У працы навуковага кафэ прымуць удзел вядомыя дзеячы беларускай навукі, літаратуразнаўцы і пісьменнікі, журналісты, а таксама студэнты і маладыя навукоўцы.

Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца інфармаванне шырокай грамадскасці аб нашым выбітным суайчынніку, які шырока вядомы сусветнай навуковай грамадскасці дзякуючы свайму значнаму ўнёску ў развіццё сусветнай тэхнічнай думкі, як пра чалавека, які воляй лёсу быў вымушаны выехаць за мяжу, але ніколі не забываў сваёй Радзімы, дапамагаў многім беларусам, якія таксама пакінулі Беларусь.

У межах інфармацыйнай падтрымкі навуковага кафэ будзе арганізаваная тэматычная выстава выданняў, прысвечаных жыццю і навуковай дзейнасці Барыса Уладзіміравіча. Так, напрыклад, на экспазіцыі будуць прадстаўленыя выданні Лідзіі Савік "Космас беларуса» і "Вяртанне", трылогія Васіля Цімафеевіча Якавенкі “Пакутны век”, вершы Вольгі Міхайлаўны Іпатавай, прысвечаныя Барысу Уладзіміравічу, апавяданні самога Барыса Уладзіміравіча, запісаныя Васілём Быкавым і іншыя матэрыялы.

Удзельнікам навуковага кафэ таксама прадэманструюць урывак з дакументальнага фільма "Зорнае прыцягненне", а таксама фільм-успамін Барыса Уладзіміравіча "Праз церні ды зораў".

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ўзяць удзел у рабоце навуковага кафэ.

Уваход вольны!

Мерапрыемства будзе праходзіць па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 7, пак. 413.

Пачатак працы ў 14.00.

Нумар тэлефона для справак: (+375 17) 2033480.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео