BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Круглы стол па пытаннях удзелу моладзевых арганізацый у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

22.10.2012
Круглы стол па пытаннях удзелу моладзевых арганізацый у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
З якім пасылам прыедуць на Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прадстаўнікі моладзевых арганізацый Беларусі? Якія перспектывы і магчымасці яны маюць? Чый голас будзе пачуты?

Альтэрнатыўная моладзевая платформа (АМП) запрашае да абмеркавання гэтых ды іншых пытанняў на круглым стале, які пройдзе 25 кастрычніка 2012 года ў Мінску.

У канцы лістапада 2012 года адбудзецца чарговая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).

АМП запрашае прадстаўнікоў моладзевых арганізацый, а таксама іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў і ўсіх ахвотных да ўдзелу ў круглым стале "Міжнароднае супрацоўніцтва ў межах праграмы "Усходняе партнёрства": магчымасці і перспектывы для моладзевых арганізацый Беларусі".

Мерапрыемства будзе праходзіць 25 кастрычніка 2012 года з 14.00 да 16.00. Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі (інфармацыя ніжэй).

Удзел бяруць:

  • дэлегат Еўрапейскага моладзевага форума (YFJ) на ФГС УП;
  • прадстаўнік Нацыянальнай платформы ФГС УП;
  • лідары моладзевых НДА Беларусі.

Папярэдняя праграма:

  • Прэзентацыя праграмы "Усходняе партнёрства": агульны агляд (мэты, структура).
  • Даклад "Усходняе партнёрства: магчымасці ўдзелу для моладзевых НДА".
  • Дыскусія: "Ці патрэбна моладзевая падгрупа ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП?"

Рэгістрацыя

Для рэгістрацыі дашліце, калі ласка, на адрас электроннай пошты [email protected] наступную інфармацыю:

  • Імя і прозвішча ці псеўданім удзельніка;
  • Назву арганізацыі ці ініцыятывы (калі ёсць);
  • Кантактныя нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 23 кастрычніка 2012 гоада (ўключна).

Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео