BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская частка — адзіная «белая пляма» гісторыі Катыні

22.10.2012
Беларуская частка — адзіная «белая пляма» гісторыі Катыні
На беларуска-польскай навуковай канфэрэнцыі ў Мінску «Гістарычная палітыка як кампанент польска-беларускіх адносін ў ХХ стагоддзі» абмяркоўвалі так званы "беларускі катынскі спіс".

Арганізатарам канфэрэнцыі выступіла амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Торуньскі ўнівэрсытэт пры ўдзеле навукоўцаў Польшчы, Беларусі і Расеі. Адной з галоўных тэмаў абмеркаваньня была тэма вынікаў дасьледаваньня гісторыі Катыні, піша радыё "Свабода".

«Расстрэльная апэрацыя ахвяраў турмаў заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх абласьцей 1940 году», «Польская апэрацыя НКУС 1940 году» — назвы толькі некаторых дакладаў навукоўцаў, якія прагучалі на канфэрэнцыі і былі скіраваныя на ліквідацыю «белых плямаў» беларуска-польскай гісторыі 20-40-гадоў мінулага стагоддзя. Адной з самых закрытых і дыскусійных і тэм сталася трагедыя Катыні. Прафэсар Польскай акадэміі навук Войтэк Матэрскі ў сваім выступе, у прыватнасці, адзначыў:

«Мы прыкладваем шматлікія намаганьні, каб знайсьці беларускі Катыньскі спіс. Па нашаму меркаваньню, ён мае ўтрымліваць 2 870 прозьвішчаў. Але ўсе гэтыя спробы заканчваюцца няўдачай».

Паводле спадара Матэрскага, навукоўцам трох краін дало спадзяваньне леташняе абяцанне Аляксандра Лукашэнкі адшукаць беларускі катыньскі спіс у архівах Беларусі. Аднак гэтыя спадзяванні неўзабаве былі развеяныя ягонай жа заяваю, што такога спісу не знойдзена. Беларуская частка — адзіная «белая пляма» гісторыі Катыні, кажа прафэсар Расейскай акадэміі навук Наталля Лебедзева:

«На сёньня мы ведаем практычна ўсё, акрамя беларускага сьпісу. Мы ведаем як рыхтавалася, як ажыццяўлялася карная апэрацыя, дзе знаходзяцца пахаванні. Я не ведаю, каб мы штосьці даследавалі больш падрабязна і ўвогуле гэтулькі ведалі».
Падчас навуковай канфэрэнцыі гучалі меркаваньні і пра тое, што беларускі катыньскі спіс не існуе, як адзіны дакумэнт, і часткова можа быць складзены з паасобных фрагментах архіўных дакументаў, якія тычацца аперацыі ў Катыні. Гаворыць даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, кандыдат навук Ігар Кузняцоў:

«Як такі, класічны спіс, дзе будуць пазначаныя тры ці восем тысяч чалавек — не будзе такога спісу. Ён будзе па частках: фрагмент на 1500 ці 1700 прозвішчаў беларускага спісу. Звесткі па брыгадах, якія этапавалі палітзняволеных. А былі этапы, якія ўвогуле не дакумэнтаваліся: я заўсёды прыводжу прыклад — парэшткі людзей знойдзеныя, прозьвішчы вядомыя, а крымінальных спраў на іх няма. Гэта значыць, што нават тое карнае заканадаўства ігнаравалася ў патрэбны момант».

Удзел у беларуска-польскай гістарычнай канфэрэнцыі прыняў таксама амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешак Шарэпка, які гэтак пракаментаваў вынікі навуковай працы:

«Катыньская справа — адна з найвялікшых у гістарычных даследаваньнях. Мы патрацілі вялікія сродкі, каб ушанаваць памяць гэтых людзей, пабудавалі могілкі. І мы таксама зацікаўленыя, каб да канца высветліць лёс палякаў, якія загінулі падчас вайны на тэрыторыі Беларусі, як ваеннапалонныя. У нас няма праблем, каб усе дакумэнты, якія тычацца савецкага часу, можна было паглядзець і прачытаць. Тут — я не разумею чаму — вельмі беражлівае стаўленьне да архіваў краіны, якой не існуе, за палітыку якой Беларусь не трымае ніякай адказнасці. Таму мне гэта не зразумела і мы бы хацелі, каб беларускі бок прыслухаўся таксама да сваіх гісторыкаў, якія таксама хацелі бы пазнаёміцца з усімі дакументамі, што тычацца гэтага перыяду гісторыі беларускага народу. Я спадзяюся, што гэта ў рэшце дойдзе да ўраду Беларусі і мы будзем мець магчымасць даведацца, што і як адбывалася насамрэч і ўшанаваць памяць людзей, якія загінулі».

Як паведамляюць арганізатары, тэма беларуска-польскай гістарычнай палітыкі і гісторыя Катыні будзе мець працяг у даследаваньнях, створанай Грамадскай групы беларуска-польскіх гісторыкаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео