BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускай княгiне Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год

21.10.2012
Беларускай княгiне Эльжбеце Радзівіл спаўняецца 95 год
Пані Эльжбета — апошні чалавек на зямлі, які жыў у Нясвіжскім замку.

 Хоць княгіня і адзначае народзіны сёння, 21 кастрычніка, у пашпарце стаіць пазнейшая на месяц дата — 21 лістапада 1917 года. Як тлумачыць пані Эльжбета, “бацька быў занадта шчаслівы і пераблытаў рымскія лічбы месяцаў, калі запісваў дзіця”, паведамляе Еўрарадыё.

Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў Лондане, куды спешна выехалі з Нясвіжа яе бацькі, ратуючыся ад бальшавікоў. Ахрышчаная была ў студзені 1918 года ў Парыжы.
Потым бацькі разыйшліся — і яна жыла папераменна то з мамай у Вене, то з татам у Нясвіжы. Альбрэхт Радзівіл быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.

Пасля 1935 года пані Эльжбета бывала ў Нясвіжы толькі аднойчы — у 1993 годзе на запрашэнне прафесара Адама Мальдзіса. Аднак у 2008 годзе яна зноў наведала радзіму і з таго часу была тут ужо 6 разоў. Эльжбета Радзівіл зрабіла шмат заўваг па рэстаўрацыі замка. Аднак прыслухаліся пакуль што толькі да самай галоўнай — перад адкрыццём была змененая недарэчная вежа-цыбуліна на традыцыйны купал.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео