BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковая вандроўка па родных мясцінах Адама Міцкевіча

19.10.2012
Навуковая вандроўка па родных мясцінах Адама Міцкевіча
Лятучы ўніверсітэт запрашае ў навуковую вандроўку "Адам Міцкевіч. Па зямлі, якая нарадзіла мысляра і паэта".

Вандроўка адбудзецца 21 кастрычніка 2012 года.

Яе вядучыя: Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая і Тамара Вяршыцкая.

Маршрут: Навагрудак - Завоссе - воз. Свіцязь - Валеўка - гара Радагошча.

Ігар Бабкоў паспрабуе пераканаць вас, што Міцкевіч - не класік. Дакладна, не толькі класік. Ён непрачытаны паэт і мысляр, які для беларусаў застаецца ўсяго толькі "нашым выбітным суайчыннікам". Чаму мы не хочам чытаць і разумець Міцкевіча? У якім творы ён прадказаў сенняшнія падзеі ў Беларусі?

Ірына Дубянецкая распавядзе пра міты і паданні зямлі, што нарадзіла Міцкевіча.

Тамара Вяршыцкая, дырэктар Навагрудскага гістарычнага музея, раскажа пра ўзаемасувязь Міцкевіча і габрэйскай традыцыі.

Вы наведаеце Дом-музей Адама Міцкевіча ў Завоссі, Музей габрэйскага супраціву, ўбачыце Камень філарэтаў і іншыя месцы, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў.

Вас чакае ў госці нядаўна адкрытая прыватная мастацкая галерэя ў Наваградку.

Кошт паездкі: 95 тыс. рублёў.

Даведкі і запіс па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана).

Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся!

Лятучы ўніверсітэт

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео