BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аштрафаваны на 500 тысяч рублёў Валер Булгакаў - ужо не галоўны рэдактар Arche

18.10.2012
Аштрафаваны на 500 тысяч рублёў Валер Булгакаў - ужо не галоўны рэдактар Arche
Личности
Па абвінавачанні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, гаспадарчу суд у Гродна аштрафаваў Валера Булгакава на 5 базавых велічынь.

Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад продажу часопіса Arche на агульную суму 875 тысяч рублёў, паведамляе радыё "Свабода".

Суд таксама пастанавіў сканфіскаваць затрыманыя ў Булгакава выданні ў лічбе 194, ацэненыя больш як на шэсць мільёнаў рублёў.

14 верасня Валер Булгакаў прыехаў у Гродна, каб прадставіць новую кнігу з серыі часопіса Arche "Саветызацыя Заходняй Беларусі" аўтарства гісторыка Яна Шумскага.

На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі і зрабілі "кантрольную закупку". Пасля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных. 

Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса Arche, які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч. Такое рашэнне прыняў заснавальнік Андрэй Дынько, каб уратаваць выданьне ад закрыцьця, патлумачыў спадар Булгакаў.

Валер Булгакаў у інтэрв'ю "Свабодзе": "Затрыманне ў Горадні было пачаткам аперацыі беларускіх спецслужбаў супраць нашага творчага асяроддзя. 21 верасня ў друкарню ў Мінску, дзе друкуецца "Arche“, прыходзяць супрацоўнікі дэпартаменту фінансавых расследаванняў. На наступным тыдні адбываецца выняцце дакументаў. Што самае прыкрае, гэта суправаджаецца праслухоўваннем тэлефонаў. 2 кастрычніка супрацоўнікі КДБ і міліцыя арыштоўваюць больш за пяць тысяч асобнікаў нашых выданняў, кніжак і невялікую колькасць часопіса "Arche“. Пасля гэтага падзеі пачынаюць развівацца ў катастрафічным рэжыме. 4 кастрычніка дэпартамэнт фінансавых расследаванняў арыштоўвае рахунак "Arche“ з той нагоды, што, будучы ў шоку пасля канфіскацыі 2 кастрычніка, я папросту не знайшоў у сабе сілы данесці запатрабаваныя дакументы да іх, хоць прыйшоў на допыт на наступны дзень. УДФР выклікае Андрэя Дынько, заснавальніка часопіса "Arche". Пасля гутаркі са следчым ён прымае рашэнне, што адзіны спосаб уратаваць часопіс у дадзенай сітуацыі — гэта памяняць галоўнага рэдактара".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео