BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты называюць Астравецкую АЭС самабудам

16.10.2012
Эксперты называюць Астравецкую АЭС самабудам
О нас в медиа
Незалежныя эксперты называюць Астравецкую АЭС самабудам, бо яе ўзводзяць без архітэктурнага праекту і экалагічнай экспертызы.

У Мінэнергетыкі цвердзяць, што будоўля станцыі не пачатая, а толькі распрацоўваецца катлаван і вядуцца падрыхтоўчыя працы для стварэння неабходнай для будаўніцтва вытворчай базы. Прафэсар Георгі Лепін называе праект будоўлі АЭС палітычным.

Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце грамадскага аб’яднання «Экадом», распрацоўка катлавана пад будынак, дзе будзе месціцца рэактар Астравецкай АЭС, пачалася без архітэктурнага праекту.

Старшыня Рады грамадскага аб’яднання Ірына Сухій кажа, што гэта не адзінае парушэнне нашай краінай узятых на сябе абавязкаў у межах міжнароднай канвенцыі пры будаўніцтве атамнай станцыі:

Ірына Сухій: ​​«Што б ні будавалася, напачатку з'яўляецца праект, які потым праходзіць экспертызу, і пасля гэтага атрымліваецца дазвол на будаўніцтва. А тут праекту няма, а катлаван ужо выкапаны і там нешта заліваюць бетонам. Ну як можна будаваць без праекту, тым болей — атамную станцыю? Гэта ж не хлеў у гародзе паставіць».

Паводле дырэктара дэпартамэнту разьвіцця ядзернай энергетыкі Мінэнэрга Мікалая Грушы, будоўля станцыі не пачыналася, цяпер толькі вядуцца падрыхтоўчыя працы для стварэння неабходнай для будаўніцтва вытворчай базы і распрацоўка катлавана. І дзеля гэтага яны маюць адпаведную ліцэнзію для работаў па распрацоўцы катлавана.

Са слоў Грушы, стварэнне праекту будаўніцтва станцыі, а таксама яго экспертызы і зацвярджэнне зоймуць пэўны час. А паколькі генпадрадчык правёў вышукальныя працы і мае ліцэнзію для распрацоўкі катлавана, некаторыя працы пачаліся ўжо цяпер.

​​Груша: «Таму некаторыя работы — да прыкладу, па распрацоўцы катлавана — варта зрабіць да зімы, бо потым умовы будуць не тыя. Вось пра што гаворка вядзецца. Калі, скажам, у генкантракце была запісаная нейкая дата, то мы расейскі бок просім — зразумела, не дзеля пагаршэння якасьці праекту і будучай ядзернай бяспекі — разгледзець магчымасці паскарэння падрыхтоўкі гэтых дакументаў».

З гэтымі меркаваннямі не пагаджаецца доктар тэхнічных навук, прафэсар Георгі Лепін, які шэсць гадоў прапрацаваў на Чарнобыльскай АЭС. Лепін лічыць, што без зацверджанага праекту станцыі ні распрацоўка катлавана, ні выкананне для яго праектнай дакументацыі не павінны былі пачынацца.

Паводле прафэсара, гэты праект небяспечны яшчэ і тым, што ў Беларусі наагул няма спэцыялістаў, якія маглі б прыняць станцыю і потым на ёй працаваць. Ён спасылаецца на дасведчаных французскіх прафэсіяналаў, якія сцьвярджаюць, што 80% аварый на атамных станцыях адбываюцца з прычыны чалавечага фактара. А спецыялістамі ў ядзернай энергетыцы, паводле яго, за 5 гадоў не становяцца.

Лепін наагул лічыць, што эканамічнай патрэбы будаваць атамную станцыю для Беларусі няма. Ён заклікае ўлады асвойваць новыя парагазавыя тэхналогіі на існуючых цеплавых станцыях. Такія тэхналогіі, кажа ён, на 40% скарачаюць спажыванне газу і нафтапрадуктаў і на 40% павялічваюць колькасць выпрацаванай электраэнергіі.

​​Лепін: «Няма ні спэцыялістаў, ні сродкаў — нічога дзеля гэтага няма. Таму сама ідэя будаўніцтва атамнай станцыі не выкліканая нейкімі рэальнымі момантамі. Яна яўна не ў эканоміцы, а ў нейкіх іншых палітычных мэтах».

Прафэсар Лепін кажа, што зараз у Беларусі ўзмоцнена праводзіцца кампанія скарачэння колькасьці людзей, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Ён прапануе ўладам патраціць грошы — паводле яго, на будоўлю АЭС пойдзе не меней за 20 мільярдаў еўра — на тое, аб чым многія беларусы мараць ужо цэлымі пакаленнямі.

Лепін: «Дык, можа, паставіць такое пытанне: альбо нікому не патрэбная, небяспечная атамная станцыя, альбо ўсім патрэбныя жылыя дамы для забеспячэння жыллём сваіх жа людзей?»

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео