BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэміі ў выглядзе кніг на 5-ю гадавіну Падворка

15.10.2012
Прэміі ў выглядзе кніг на 5-ю гадавіну Падворка
Адзначэнне чарговага, пятага Дня нараджэння Падворка адбылося 12 кастрычніка ў Мiнску. Адначасова адбылося ўручэнне адмысловых прэмій людзям, чые дзейнасць або ўчынкі былі адметнымі за апошні год.

У якасці прызоў лаўрэатам даруюцца асобнікі цікавых старых кніг. Сёлета лаўрэаты вызначаліся па трох намінацыях. У намінацыі “За дасканаласьць фіксацыі часу” быў узнагарожданы пісьменнік і літаратар Сяргей Дубавец за сваю выбітную кнігу “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”. Узнагародамі для намінанта сталіся 2 кнігі: тэкст публічнай лекцыі Антона Луцкевіча “Янка Купала як прарок Адраджэньня”, выдадзены ў Вільні ў 1932 годзе, і выданне Якуба Коласа пад псеўданімам Тарс Гушча “У Палескай глушы”, якое таксама выйшла ў свет у Вільні, але ў 1923 годзе.

У намінацыі “За дэмакратычную ўпартасць” быў узнагароджаны жыхар Гомелю Аляксандр Калядка - ініцыятар збору подпісаў за правядзенне Усебеларускага народнага сходу на дэмакратычнай аснове. У якасці падарунка намінанту будзе перададзенае выданне «Въ поискахъ ортодоксіи» А. Брамъ, выдадзенае 1909 годзе ў Санкт-Пецярбузе.

У намінацыі “За абуджэнне стваральнай салідарнасці” быў уганараваны малады гісторык Андрэй Радкоў, які знайшоў на інтэрнэт-аўкцыёне друкаванае выданне Статута ВКЛ 1588 года ды ініцыяваў паспяховыя дзеянні па вяртанні рарытэту ў Беларусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео