BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заканчваецца рэгістрацыя на курс "Мультымедыя: "фішкі" для СМІ"

12.10.2012 baj.by
Заканчваецца рэгістрацыя на курс "Мультымедыя: "фішкі" для СМІ"
Арыентаваны на 90% на набыццё практычнага досьведу курс “Мультымедыя: “фішкі” для СМІ” — для тых, хто ўжо працуе ў журналістыцы, аднак жадае стаць універсальным вэб-журналістам.

Юзерам падабаецца інфармацыя, якая падаецца найбольш эфектыўным і элегантным спосабам — хутка, проста, найбольш поўна і дасціпна. Ад журналістаў гэта вымагае асаблівага майстэрства ствараць навіны ў прываблівай сумесі фарматаў: тэкст, фота, аўдыё, відэа, інфаграфіка...

Ці ў стане авалодаць усім гэтым адзін чалавек? Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова з дапамогай нашых трэнераў аздобіць свой журналісцкі матэрыял мультымедыйнымі “фішкамі”.

Арыентаваны на 90% на набыццё практычнага досьведу курс “Мультымедыя: “фішкі” для СМІ” — для тых, хто ўжо працуе ў журналістыцы, аднак жадае стаць універсальным вэб-журналістам.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

— што такое мультымедыя і якія спосабы дазваляюць “зачапіць” вэб-карыстальніка;

— інструменты, якія дапамагаюць выкладаць сюжэт коратка, але зразумела і поўна;

— асноўныя характарыстыкі анлайн-тэксту і яго адрозненні ад тэксту газетнага;

— сэрвісы, якія дазваляюць з выкарыстаннем Сеціва візуалізаваць інфармацыю;

— як удала выкарыстоўваць інфаграфіку;

— што такое анлайн-відэа і аўдыё і як ствараць іх з найменшымі матэрыяльнымі выдаткамі.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— пісаць тэксты для Сеціва з улікам запытаў вэб-карыстальнікаў і “капрызаў” робатаў;

— шукаць, выбіраць і апрацоўваць фотаздымкі для сайту;

— выкарыстоўваць элементарныя функцыі графічных і таблічных рэдактараў для стварэння інфаграфікі;

— выкарыстоўваць картаграфічныя сэрвісы для візуалізацыі кантэнту сайту;

— здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласнае аўдыё і відэа.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы, але зацікаўленыя ў тым, каб навучыцца працаваць у вэб-журналістыцы, з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Увага: для ўдзелу у курсе абавязкова мець ноўтбук і мабільны тэлефон з вэб-камерай.

Трэнеры: Алесь Баразенка, Марына Загорская, Ягор Маёрчык, Таццяна Мельнічук
 

Курс “Мультымедыя: “фішкі” для СМІ” распачнецца ў апошні тыдзень кастрычніка і закончыцца ў снежні.

Складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з “зоркай” мультымедыйнай журналістыкі. У межах курсу прадугледжана таксама магчымасць наведвання рэдакцыі “34mag” — самай мультымедыйнай рэдакцыі ў Беларусі.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе “Мультымедыя: “фішкі” для СМІ” прымаюцца па электроннай пошце на адрас: [email protected] (з пазнакай «Multimedia»).

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў: 12-15 чалавек. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео