BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У сямі мясцовасцях Еўропы пройдзе фестываль "Беларуская бардаўская восень"

12.10.2012
У сямі мясцовасцях Еўропы пройдзе фестываль "Беларуская бардаўская восень"
Сярод удзельнікаў фэсту - Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч, Алег Кабзар, Bosae Sonca, ILO & Friends, Palina Respublika, HandmadE, Re1ikt ды Sunduk.

 Сёлета Фестываль «Бардаўскай Восень» будзе праходзіць ужо дзевятнаццаты раз. Гэта надалей найбольша не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам, піша "Будзьма"

«Бардаўская Восень» з самага пачатку ставіць на майстэрскі падыход да слова. Таму, ўжо ў чацвер, 25 кастрычніка, у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту “Бераг”.

Аднак «Бардаўская Восень» перадусім асацыюецца ў Бельскам Падляшскім. Тут на сцэне Бельскага Дома Культуры, традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестывалю. У пятніцу, 26 кастрычніка, прадставяць сябе удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. Сёлета ў адборы да конкурсу, які прайшоў у Менску, прыняла ўдзел рэкордная колькасць музыкаў. Гэта сведчыць пра ролю, якую Фестываль выконвае у Беларусі, ды пра ўзровень падзеі ў беларускім музычным асяроддзі.

Таксама ў пятніцу на фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга конкурсу фестывалю), гурт Handmade (з першым канцэртам у Польшчы), а таксама вядомы беларускі бард ды шоўмэн Віктар Шалкевіч. У часе суботняга канцэрту даведаемся, хто перамог у пятнічным конкурсе. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць: вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык, беластоцкі ILO & friends ды легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Некалькі гадоў «Бардаўская Восень» гасцюе ў сталіцы Падляшша -Беластоку. Сёлета ў новым гмаху Падляшскай Оперы і Філармоніі прадставіць сябе пераможца Grand Prix ды госці фестывалю: Bosae Sonca (са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай), гурт-гаспадар ILO & friends ды вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч пад акампанемент слыннага W-Z Orkiestra.

Як і ў папярэднія гады, «Бардаўская Восень» будзе гасцяваць таксама ў Гарадку (пятніца), Гайнаўцы (нядзеля) ды ў Цэнтры Адукацыі ды Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах-Дзенцялова(панядзелак). На фестывальную мапу ўпершыню патрапяць і Дубічы Царкоўныя (нядзеля).
 

Штогод на фестывальнай сцэне выступаюць зоркі беларускай сцэны аўтарскай песні,
дзякуючы чаму «Бардаўская Восень» атрымала стутус імпрэзы высокай мастацкай якасці.

Праграма ХІХ выпуску Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні »Бардаўская Восень 2012″

25 кастрычніка 2012 – чацвер
• Нарва – Гмінная Публічная Бібліятэка (вул. Міцкевіча 18) 17:00
 «Бераг» – Паэтычна-музычная сустрэча. Надзея Артымовіч ды Алег Кабзар

26 кастрычніка 2012 – пятніца
• Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры (вул. 3-га мая 2) 18:00
 Адкрыццё фэстывалю
 Конкурсная частка
 Паліна Рэспубліка (Grand Prix фэстывалю 2011)
 HandmadE
 Віктар Шалкевіч
• Гарадок – Гмінны цэнтр культуры (вул.Хадкевічаў 4) 17:00
 Re1ikt

27 кастрычніка 2012 – субота
• Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры (вул. 3-га мая 2) 17:00
 Абвяшчэнне вынікаў конкурсу
 Канцэрт лаўрэатаў фестывалю
 Re1ikt
 Сундук
 Ilo&friends
 Лявон Вольскі

28 кастрычніка 2012 – нядзеля
• Беласток – Падляшская Опера і Філармонія – Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва (вул. Одэска 1) 15:00
 Канцэрт пераможцы Grand Prix фэстывалю
 Bosae Sonca
 ILO & friends
 Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra
• Дубічы Царкоўныя Гмінны Асяродак Культуры, Спорту ды Адпачынку (вул. Галоўная 65) 15:00
 Алег Кабзар
• Гайнаўка – Музей і Асяродак Беларускай Культуры (вул. 3-га мая 42) 17:00
 HandmadE

29 кастрычніка 2012 – панядзелак
• Шчыты-Дзенцялова – Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ШЧЫТЫ 10:00
 Bosae Sonca

Увага! Праграма Фестывалю можа змяніцца.
На ўсе канцэрты УВАХОД ВОЛЬНЫ. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео