BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Тамковіч: Арытмія - спроба стварыць найноўшую гісторыю Беларусі ў асобах

09.10.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Аляксандр Тамковіч: Арытмія - спроба стварыць найноўшую гісторыю Беларусі ў асобах
Фота: baj.by
Кніга журналіста Аляксандра Тамковіча “Арытмія, альбо Код супраціву” – гэта не проста збор з 38 нарысаў, але спроба стварэння найноўшай гісторыі Беларусі ў асобах.

Пра крыніцы па найноўшай гісторыі

Спадар Тамковіч кажа, што своеасаблівы папярэднік “Арытміі…” - кніга “Асобы”, якая з’явілася ў 2008 годзе: “Здаецца, ўсе памятаюць, што адбывалася за апошнія гадоў дваццаць, але знайсці вартыя крыніцы па найноўшай гісторыі вельмі цяжка: шматлікія з іх парэзаныя цэнзурай”.

Дома ў спадара Тамковіча стаяць на паліцы кнігі “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”. Асобныя тамы, што выдадзеныя яшчэ да 1995 года, больш-менш аб’ектыўныя. Новая энцыклапедыя друкуецца зараз: шыкоўная паліграфія, каляровыя здымкі, мелаваная папера - грошай не пашкадавалі, але пашкадавалі… праўды. У выданні страшная цэнзура. Напрыклад, у кнізе няма ні былога прэм’ер-міністра М.Чыгіра, ні старшыні Цэнтрвыбаркама В.Ганчара, ні прафсаюзнага лідара У.Ганчарыка.

У “Асобах” распавядаецца пра беларускіх палітыкаў, якія паўплывалі на найноўшую гісторыю Беларусі – Шушкевіч, Кебіч, Пазьняк, Ганчар, Канаплёў, Ціхіня, Захаранка, Пастухоў, Сініцын, Карпенка ды іншыя.

Менавіта тады і з’явілася задума стварыць нарыс найноўшай гісторыі Беларусі ў асобах.

Прайшоў пэўны час, і галоўны рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль параіў Тамковічу напісаць пра трэці сектар Беларусі. Бо грамадзянская супольнасць таксама паўплывала на нашу найноўшую гісторыю.

Першы нарыс для “Арытміі…” быў напісаны яшчэ ў 2009 годзе. 38 нарысаў аб’ядналіся ў кніжку, якая выдадзена дзякуючы супрацоўніцтву з Міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь”.

-Што наконт планаў на будучыню, то я б хацеў скласці гэтыя дзве кніжкі ў адну, - кажа Аляксандр Леанідавіч. - Такое выданне прадставіць гісторыю Беларусі за апошнія дваццаць год у асобах – і палітыкі, і грамадзянская супольнасць апынуцца пад адной вокладкай. Таксама хацелася б перакласці такую кніжку на ангельскую мову. Яна будзе карысная, напрыклад, амбасадарам з іншых краінаў, якія працуюць у Беларусі. Я часта сутыкаюся з іншаземцамі, з замежнымі дыпламатамі, якія цікавяцца беларускай тэмай, але мала хто з іх ведае беларускую мову. А так для азнаямлення будзе дастаткова адну кніжку прачытаць і ведаць, хто ёсць хто.

Пра мову

Дагэтуль Аляксандр Тамковіч пісаў выключна на рускай мове. Ён прызнаецца, што па сутнасці пачаў пісаць па-беларуску дзякуючы працы над “Арытміяй…”:

-Можа, гэта б здарылася і раней, але ведаеце, я саромеўся. Нарадзяўся ў Ашмянах, вучыўся у ваенным вучылішчы ў Львове, служыў у Запаляр’і, потым вучыўся ў Ленінгразде – паўсюль была руская мова. У “Свободных новостях” пісаў па-руску. А тут, як кажуць, час надышоў. Мне памылкі выпраўляла адмысловая кампутарная праграма “Літара”. Напачатку амаль палова тэкста была чырвонай ад памылак. Але месяцы за 2-3 спакойна перайшоў на беларускую.

Пра ідэю, жанр і людзей

Калісьці Аляксандр Тамковіч адпачываў у санаторыі ў Друскінінкаі разам з народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай. Менавіта яна прапанавала канцэпцыю ягонай першай кніжкі “Лёсы” і параіла падыход да наступных – распавядаць пра жыццё чалавека:

-Мы ж не ведаем адзін аднаго. У энцыклапедыях дадзеныя вельмі сухія і сціслыя, некалькі радкоў. А што гэта за чалавек, як ён жыў?

Аляксандр Леанідавіч зазначае, што працуе пераважна ў жанры інтэрв’ю. Нарысы для яго нетыповыя. Аўтар упэўнены, што ў кожным чалавеку можна знайсці нешта цікавае:

-У размовах усплываюць такія дэталі, пра якія больш нідзе не даведаешся. Асобныя факты, пра якія даведваўся падчас інтэрв’ю, ўражвалі. Генадзь Грушавы падлічыў, што фонд “Дзецям Чарнобыля” за дваццаць год дапамог аздаравіць за мяжой 300 тысяч беларускіх дзетак, а гэта ж цэлы горад. Жанна Літвіна свайго будучага мужа спачатку пачула і толькі потым убачыла. Улад Вялічка патлумачыў розніцу паміж чаем і гарбатай. Пералічваць можна доўга. Мяне папракалі, што пра герояў 38 нарысаў не сказана ніводнага крытычнага слова. Так, але ж гэтыя людзі нешта робяць, рухаюцца наперад…

У “Арытміі…” кожная структура прадстаўленая адным чалавекам. Выключэнне адно: праваабарончы цэнтр “Вясна”. У кніге цэлых чатыры нарысы аб прадстаўніках “Вясны”: пра Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Таццяну Равяку і Уладзіслава Лабковіча. АляксандрТамковіч згодны з тымі, хто называе Бяляцкага беларускім Нельсанам Мандэлам, і лічыць “Вясну” адной з найлепшых праваабарончых арганізацый Беларусі.

Згадваючы пра назву кнігі, Аляксандр Тамковіч патлумачыў:

-Лекамі ад арытміі, на якую хворае наша грамадства, з’яўляецца не сама мая кніжка, а людзі, пра якіх яна распавядае. Пакуль ёсць такія людзі, хваробы грамадства мы пераадолеем.

P.S. На 16 кастрычніка запланаваная прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Арытмія, альбо Код супраціву” ў Варшаве. Аўтар заўважае, што ў сталіцы Польшчы жыве шмат нашых людзей, якім будзе цікава даведацца пра сваіх суайчыннікаў, з якімі яны былі знаёмыя. Магчыма, прэзентацыя пройдзе і ў Літве, але тут пра даклады час і месца казаць яшчэ рана.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео