BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце збіцця Сяргея Грыца

08.10.2012
Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце збіцця Сяргея Грыца
Личности
Паводле адказу з Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, фізічнай сілы да журналіста міліцыя не прымяняла і фотаздымкаў з яго камеры не выдаляла.

З дакументу вынікае, што УУС правяло праверку па заяве Сяргея Грыца і не знайшло ў дзеяннях сваіх супрацоўнікаў складу злачынства (п. 2 ч. 1 арт. 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ), паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Да адказу прыкладаецца пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні справы, дзе падрабязна выкладзена гісторыя затрымання журналіста 18 верасня з пункту гледжання міліцыі.

“Праведзенай праверкай устанавіць абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Грыцом С.В... не прадставілася магчымым, бо ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да апошняга фізічнай сілы і фізічнага гвалту, а таксама спецыяльных сродкаў не прымяняў”, – гаворыцца ў пастанове.

“Не прадставілася ўстанавіць абставіны выдалення матэрыялаў з відэакамеры (у журналіста была ФОТАкамера - заўв. БАЖ) Грыца С.В., таму што відэакамеру... ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не забіраў, а наяўнасць у ёй матэрыялаў відэаздымкаў супрацоўнікамі міліцыі не ўстанаўлівалася, г. зн. адсутнічае склад злачынства, прадугледжаны арт. 198 КК РБ”.

Пастанову падпісалі намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Фрунзенскага РУУС А. Чумік і намеснік начальніка УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Р. Васкрасенкі.

Абскарджваць адмову журналіст не збіраецца, бо не бачыць у гэтым ніякага сэнсу.

Не збіраецца ён запаўняць і “Анкету па вывучэнні грамадскай думкі пра працу УУС”, якую міліцыя даслала разам з адмовай. Укладальнікі анкеты цікавяцца, як рэспандэнт ацэньвае працу органаў унутраных спраў, ці аператыўна яны рэагуюць на звароты грамадзян, якія якасці праяўляюць міліцыянты пры асабістых кантактах з грамадзянамі і г.д.

Нагадаем, што С. Грыца затрымалі 18 верасня побач з універсамам Фрунзенскі, дзе актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!” збіраліся ладзіць перадвыбарчы пікет. Яшчэ да пачатку акцыі да месца яе правядзення пад’ехала машына, і невядомыя пачалі хапаць журналістаў разам з удзельнікамі. (Усяго пад затрыманне тады трапілі 7 журналістаў.) Пры затрыманні Сяргею Грыцу разбілі акуляры і пашкодзілі вока. Усіх затрыманых адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе пратрымалі каля трох гадзін. Пасля вяртання прафесійнай тэхнікі С. Грыц высветліў, што з яго фотаапарата выдаленыя ўсе здымкі з акцыі. Журналіст зняў пабоі і на наступны дзень напісаў заяву ў міліцыю. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео