BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Дубавец: Стрэлкі на гадзінніку гісторыі можа прымусіць ісці толькі культура

06.10.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Сяргей Дубавец: Стрэлкі на гадзінніку гісторыі можа прымусіць ісці толькі культура
Акции / Фото
Новы сезон цыклу публічных лекцый Urbi et Orbi, што арганізуе Лятучы універсітэт, распачаўся хутчэй не ўніверсітэцкай лекцыяй, а творчай сустрэчай журналіста і літаратара Сяргея Дубаўца з чытачамі.

Напачатку выступоўца агучыў тэзу пра спынены час, якая згадвалася ў назве лекцыі. Па словах Дубаўца, у Беларусі час спыніўся ў 2010 годзе. Менавіта тады журналісту ўспомніліся адчуванні сярэдзіны 70-х, поўнага застою, беспрасветнасці і таго, што нічога не адбываецца. У такім спыненым часе ў 1980 годзе ўзнікла Майстроўня.

Для даведкі. Беларуская спеўна-драматычная майстроўня (1980-1984) ставіла мэтай адраджэнне ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасці, святаў. Удзельнікі майстроўні вывучалі народныя песні, ладзілі святы Калядаў, гукання вясны, Купалля ў Мінску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі. Майстроўня спалучала спеўна-фальклорную дзейнасць з культурна-асветніцкай і палітычнай, а адраджэнне беларускай народнай культуры разглядала як аптымальную форму выхавання нацыянальнай свядомасці.
 
Стосік экземпляраў нядаўна выдадзенай кнігі  Сяргея Дубаўца “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуда” быў распаўсюджаны сярод прысутных. Аўтар сказаў некалькі словаў пра кнігу і яе герояў, нагадаў, што хацеў бы больш адказваць на пытанні публікі, а потым працягнуў думку пра спыненасць часу:
- Нешта недзе, вядома, але ў краіне ў цэлым нічога не адбываецца. Калі час спыніўся, то спыняецца і гісторыя. Часам мне даводзіцца пісаць блогі пра актуальныя сучасныя падзеі. І я ўсвядоміў, што магу публікаваць свае блогі пачатку 90-х гадоў – і яны будуць чытацца нармальна. Бо тое, што мне тады балела – баліць і сёння, на што тады я шукаў адказы – шукаю і зараз. Новые пакаленне робіць адкрыцці, якія ўжо зрабілі мы, і гэта таксама прыкмета спыненасці часу.
 
- Дык што можа зрушыць стрэлкі на гадзінніку часу гісторыі? – спыталі ў залі.
 
-Патрэбна, каб нешта адбывалася ў сферы культуры, - адказаў Дубавец.
 
Без культурнага штуршка, культурніцкага руху немагчымыя змены ў краіне, згадзіўся з выступоўцам старшыня Рады міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь” Уладзімір Мацкевіч і прапанаваў выступоўцу распавесці нешта натхняльнае. Дубавец як удзельнік Майстроўні ўжо спрычыніўся да таго, каб даць штуршок стрэлкам на гадзінніку гісторыі. А людзі, якія прыйшлі на лекцыў у галерэю “Ў”, відавочна жадалі пачуць прапановы лектара, як гэта можна зрабіць. Да чаго трэба звярнуцца сёння, каб выклікаць такую ж хвалю нацыянальнага беларускага ўздыму, якую выклікала Майстроўня ў 1980-я?
 
- Да таго ж самага – да народных спеваў, - сказаў Сяргей Дубавец. – Яны абуджаюць тысячагадовую падсвядомую памяць, гэта космас. Спяваць разам – гэта будаваць грамадства. Людзі, якія разам спяваюць, могуць зрабіць што заўгодна. Чаму перасталі дзяцей у школах вучыць народным спевам? Гэта робіцца наўмысна, напэўна таму, што камусьці так патрэбна. Бо калі дзеці вырастуць, яны заспяваюць ужо зусім іншыя песні.
 
Нажаль, больш шчыльна звярнуцца да тэмы лекцыі не вельмі атрымалася. Не адбылося тое напружанне ў камунікацыі і дыялогу, з якога нешта вынікае і прымушае памянёны гадзіннік гісторыі ісці. Тое, што мелася быць лекцыяй, пераўтварылася ў нешта накшталт творчай сустрэчы з чытачамі і прэзентацыю кнігі пра Майстроўню.
 
Сергей Дубовец на лекции Urbi et Orbi
 
 
на лекции Urbi et Orbi в Минске
 
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео