BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя дзясятага нумара часопіса "Паміж"

04.10.2012
Прэзентацыя дзясятага нумара часопіса "Паміж"
Выпускнікі літаратурна-філасофскага аддзялення Беларускага калегіюма шчыра запрашаюць усіх, хто мае хаця б адну пару цёплых шкарпэтак, на прэзентацыю часопіса "Паміж" № 10.

У прэзентацыі возьмуць удзел: Кірыл Стаселька, Марына Весялуха, Цімур Хоміч, Ліна Мядзведзева, Анка Упала, Маргарыта Аляшкевіч, запрошаныя госці, а таксама кіраўнікі калегіюма Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, паведамляецца на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Нумар склалі аўтарскія творы выхаванцаў калегіюма, творы сусветнай літаратуры ў іх перакладах, а таксама гутаркі.

У "Паміжы" № 10 вы знойдзеце адказы на самыя пільныя пытанні:

  • Што пісаў Эразм Дарвін пра анатомію кракадзілаў?
  • Як гучыць Платон па-беларуску?
  • Ёсць у беларускай літаратуры болевыя кропкі ці ўжо ўсё адбалела?..

Напрыканцы нумара вас чакае пісьменніцкая апытанка, з якой вы даведаецеся, напрыклад, пра тое, ці дапамагае ў літаратурнай творчасці ўжыванне якіх-небудзь рэчываў. На гэта і іншыя пытанні з усёй магчымай шчырасцю адказалі: Сяргей Балахонаў, Зміцер Вішнёў, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Яраслаў Рудзіш, Ульф Старк, Дзмітры Строцаў, Вольга Такарчук і Хенрык Хоўланд.

Імпрэза пройдзе 10 кастрычніка 2012 года ў 18.30 ў ДК "Ля мора" па адрасе: 2-я вул. Шчорса, 7а.

У "Ля моры" можна і трэба пачувацца разняволена, бо сядзяць там проста на падлозе і ходзяць у шкарпэтках. Маеце шкарпэткі? Прыходзьце на прэзентацыю! Маеце некалькі пар? Бярыце з сабой сяброў.

ТУТ можна паглядзець, як даехаць да месца.
Кантактны нумар тэлефона для тых, хто заблукаў: (+375 33) 3326468.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео