BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Сяргея Дубаўца “Жыццё ў спыненым часе”

02.10.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічная лекцыя Сяргея Дубаўца “Жыццё ў спыненым часе”
5 кастрычніка адкрываецца другі сезон публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Пачынаецца ён з прамовы да "Гораду і Свету" літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца.

“Зарок маўчання мае вынікам тое, што ў грунце нашай гісторыі, у грунце, па якім мы ўсе ідзем, утвараюцца яміны, багна і пасткі. Мы зноў трапляем у іх і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя і ўладацэнтрычныя, хоць праз тое не маем ніякага ўяўлення, куды мы ідзем”. Сяргей Дубавец, “Гісторыя аднаго цуду” (Радыё Свабода).

Гісторыю краіны можна паказаць у датах, падзеях, лічбах, дзе нібыта ўсё аб’ектыўна і пэўна. Між падзеямі можна выбудоўваць розныя ўзаемасувязі, а можна падаваць іх як нешта нелагічнае, чужароднае, нетрадыцыйнае ці нават замоўчваць. І гэтак гісторыя перакройваецца амаль бясконца - у залежнасці ад актуальнага палітычнага курса, ідэалагічных мэт і нават уласных жаданняў тых, хто кіруе гэтым працэсам. І што з таго, калі пры больш дэтальным разглядзе ў такой  гісторыі знойдзецца шмат недарэчнасцяў, пустэчаў, тых самых “ямінаў” і “пастак”, пра якія піша аўтар эпіграфу? Але можна пайсці іншым шляхам, аднаўляючы найноўшую гісторыю краіны праз біяграфіі і расповеды выбітных асобаў - тых людзей, якія задаюць пэўны рытм культурнага жыцця краіны, дзеяннямі і словамі ставяць інтэлектуальную супольнасць перад неабходнасцю разбірацца з актуальнымі праблемамі. Публічныя лекцыі “Urbi et Orbi” былі задуманыя стваральнікамі Лятучага ўніверсітэта менавіта для таго, каб канцэнтраваць увагу сваіх слухачоў на такіх асобах, на важных пытаннях, без абмеркавання якіх немажлівае развіццё Беларусі як сучаснай еўрапейскай краіны. Такія звароты “Гораду і Свету” у пэўным сэнсе прапісваюць у асобах сучасную гісторыю беларускай думкі.

5 кастрычніка 2012 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на першую лекцыю новага сезону “Urbi et Orbi”. Вядомы літаратар, журналіст, першы рэдакатар адроджанай “Нашай Нівы”, рэдактар радыё “Свабода” Сяргей Дубавец разважае пра “Жыццё ў спыненым часе”. Лекцыя грунтуеццца на расповедзе пра “Беларускую майстроўню”, пра тых людзей, якія яе стварылі,  але, перад усім, гэтая лекцыя - размова пра нашае сёння. У інтэрв’ю перад сустрэчай з “Горадам і Светам” Сяргей Дубавец даволі жорстка заяўляе: “Беларусь ужо страціла ладны кавалак таго, што мы называем незалежнасцю, але ўсведамленне страты не авалодвае масамі. Гэта небяспечны стан. <…> Заўсёды павіннен адбывацца рух да справядлівасці. У рэальнай сітуацыі гэта азначае пашырэнне роднае мовы ўсімі спосабамі, стварэнне беларускіх школ і ўсведамленне страты незалежнасці - чым раней, тым менш вусцішна будзе потым”.

Які ўплыў аказала “Беларуская майстроўня” на фармаванне культурнай прасторы Беларусі? Як і чаму сталася так, што мы пачалі “жыць у спыненым часе”? Што ў актуальнай сітуацыі можа стаць падмуркамі, пачаткам новага этапу культурнага развіцця краіны?

Шукаем адказы на гэтыя пытанні разам з Сяргеем Дубаўцом. Лекцыя “Жыццё ў спыненым часе” адбудзецца 5 кастрычніка (у пятніцу) у Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30.

Уваход вольны!

Таксама будзе весціся анлайн трансляцыя (можна зайсці як госць).

Вашай увазе інтерв’ю лектара.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео