BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародная грамадская кампанія "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" шукае валанцёраў

01.10.2012
Міжнародная грамадская кампанія "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!" шукае валанцёраў
Грамадская кампанія "БЕЗ ВІЗЫ!" абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар'ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў. Набор будзе доўжыцца да 1 лістапада 2012 года.

Далучыўшыся да грамадскай кампаніі "БЕЗ ВІЗЫ!":

  • вы болей даведаецеся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены;
  • сустрэнеце аднадумцаў і сяброў;
  • набудзеце карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях;
  • зможаце спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 1 лістапада 2012 года запоўніць анкету.

Праграма навучання ўключае: 

  1. Навучанне ў рамках аднадзённых трэнінгаў у розных гарадах Беларусі (папярэдне: снежань 2012 года - люты 2013 года);
  2. Удзел у семінарах для валанцёраў у Літве (вясна 2013 года, Вільня)

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі;
  • мець жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці;
  • і трохі вольнага часу.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па электроннай пошце да 20 лістапада 2012 года. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістпада 2012 года.

Дадатковыя пытанні накіроўвайце на адрас электроннайпошты: [email protected].

Больш падрабязна аб кампаніі "БЕЗ ВІЗЫ!" можна пачытаць тут:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео