BE RU EN
rss facebook twitter

Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў - паварот да Беларусі

28.09.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў - паварот да Беларусі
У Каўнасе пачаў працаваць Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Больш за 300 навукоўцаў з Беларусі ды іншых краін свету, якія займаюцца даследваннямі Беларусі ў самых розных сферах, сабраліся на адкрыццё кангрэса ў канферэнц-залі каунаскага гатэля "Park Inn".

Гасцей і ўдзельнікаў кангрэса павітаў пасол Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што яму прыемна бачыць столькі беларусаў - энтузіястаў, навукоўцаў - у самым сэрцы Літвы. Пасол нагадаў пра нашае агульнае мінулае - Вялікае княства Літоўскае, а таксама пра агульныя каштоўнасці і вартасць іх аднаўлення.

- Кангрэс даследчыкаў Беларусі - унікальная магчымасць для ўзаемадзеяння, для кантактаў, для разумення, - зазначыў Лінас Лінкявічус. - Патрэбна, каб гэта мерапрыемства стала шматгадовай традыцыяй.

Прадстаўнік мэрыі Каунаса перадаў віншаванне ўдзельнікам кангрэса ад імя мэра горада Андрыюса Купчынскаса і выказаў меркаванне, што кангрэс дапаможа беларусам знайсці шляхі да дэмакратызацыі і пабудовы добрасуседства. Таксама з прывітальным словам выступіла прадстаўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага, у аўдыторыях якога галоўным чынам і будуць адбывацца пасяджэнні секцый кангрэса.

Адзін з галоўных арганізатараў, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч выказаў спадзяванне, што Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі будзе працаваць на тое, каб раскрыць дасягненні, абазначыць праблемы тэарэтычнага характару, а таксама раскрыць асобныя праблемы ў межах пэўных дысцыплін. Па словах Андрэя Казакевіча, важна суадносіць вынікі, дасягнутыя падчас пленарных пасяджэнняў і працы секцый кангрэса, з больш шырокім кантэкстам.

- Кангрэс даследчыкаў Белаарусі - гэта паварот да Беларусі, - сказаў Андрэй Казакевіч. - Гэта значыць, каб Беларусь як праблема была ўключаная ў даследчыцкія практыкі. Гэта значыць, каб Беларусь была ўпісаная ў рэгіянальны кантэкст, то бок каб можна было параўнаць яе з іншымі краінамі, і перадусім з краінамі-суседзямі. Дзеля таго, каб зразумець, чым мы падобныя на іх, а чым адрозніваемся ад іншых грамадстваў.

Кангрэс будзе працаваць тры дні і завершыцца 30 верасня.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.