BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Арытмія, альбо код супраціву”: дыягназ грамадства і лекі ад хваробы

27.09.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
“Арытмія, альбо код супраціву”: дыягназ грамадства і лекі ад хваробы
Акции / Фото
Грамадзянскую супольнасць Беларусі “вымералі” ў 38 асобах.

 У галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча “Арытмія, альбо код супраціву”, ужо 16-й у актыве аўтара. На жаль, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, якая мелася быць вядучай, раптоўна захварэла, таму імпрэзу вяла дачка Тамковіча – “39-ы, мой найлепшы нарыс”, як сказаў бацька.

Бо папярэднія 38 нарысаў якраз і склалі кнігу – 38 аповедаў пра выбітных дзеячаў грамадскай супольнасці Беларусі. Герояў кнігі можна было пабачыць на пачатку прэзентацыі на фотаздымках у слайдшоў: Антон Астаповіч са сваёй любімай коткай, Алесь Бяляцкі надзявае заручальны пярсцёнак жонцы ў дзень шлюбу, Ірына Віданава і Іна Кулей у дзяцінстве, Улад Вялічка з сям’ёй, Андрэй Хадановіч з малой дачкой ды шмат іншых.
 
- Чаму ў кнігі такая назва? Арытмія – нешта такое, чым хворае наша грамадства, а код супраціву – гэта людзі, якія змагаюцца з гэтай арытміяй, - патлумачыў аўтар.
 
Адзін з герояў кнігі, старшыня Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусьУлад Вялічка выступіў у ролі своеасаблівага прадусара кнігі.
 
- З’яўленне такой кнігі вельмі важнае. Яна паказвае, у якіх асобах жыве грамадскі сектар Беларусі, - сказаў Улад на прэзентацыі.- У кнізе 38 нарысаў, але гэта не значыць, што такой лічбай вычэрпваецца грамадзянская супольнасць Беларусі. Некаторыя патэнцыяльныя героі адмовіліся ўдзельнічаць у праекце па сваіх прычынах. Насамрэч людзей, вартых патрапіць у такую кніжку, значна больш. Таму спадзяюся, што ў тым ці іншым выглядзе працяг будзе.
 
Іншыя героі кнігі таксама выступілі з кароткімі прамовамі.
 
Мастак Алесь Марачкін галоўнай хваробай грамадства назваў не арытмію, а бессардэчнасць: “Але ўсё роўна трэба пераадольваць цяжкасці і верыць, што прыйдзе новы час”.
 
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна павіншавала калегу з ягонай 16-й кніжкай: “Для кожнага журналіста кніга – гэта падзея. “Арытмія, альбо код супраціву” – летапісь людзей нашага часу, вельмі патрэбная справа”.
 
Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сціпла здзівіўся, што патрапіў у кнігу: “Проста ў мяне ёсць своя маленькая дзялянячка, якую з пэўнымі поспехамі апрацоўваю”.
 
Філосаф Уладзімір Мацкевіч адзначыў, што мы мала ведаем сваіх сучаснікаў, а кніга Тамковіча аспрэчвае думку аб тым, што нібыта ўсё робіцца масамі і асоба нічога не вартая ў гісторыі.
 
Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі прызнаўся, што ганарыцца тым, што яго каштоўнасці супалі з каштоўнасцямі грамадзянскай супольнасці і што ён мае магчымасць у гэтым асяродку жыць і працаваць.

 Старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар  у якасці своеасаблівага падарунка ўсім прысутным праспявала пад гітару сімвалічную песню пра бога і любоў. А напрыканцы імпрэзы Аляксандр Тамковіч падпісаў кнігі ўсім жадаючым. 
 
Адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча
 
Влад Величко
 
Жанна Литвина
 
 
Мирослав Кобаса
 
Владимир Мацкевич
 
Сергей Дроздовский
 
Александр Томкович
Влад Величко
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео