BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выстава плаката і графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)

24.09.2012
Выстава плаката і графікі Лешка Жэброўскага (Польшча)
2 кастрычніка 2012 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (прасп. Незалежнасці, 47) запрашаюць на вернісаж выставы плаката і графікі Лешка Жэброўскага/

Лешэк Жэброўскі скончыў Вышэйшую школу выяўленчага мастацтва ў Гданьску (цяпер Акадэмія мастацтваў) у майстэрні графічнага дызайна прафесара Ежы Крэховіча. Займаецца рысункам, жывапісам, мастацкай графікай, сатырычным рысункам, арганізуе мастацкія акцыі (Адкрытая майстэрня “Паскарэнне”, Фірма партрэтаў), але больш за ўсё яго ўспрымаюць як аўтара больш за 360 плакатаў на культурныя тэмы. Ён належыць да кірунку партрэтыстаў у польскім плакаце.

У рысунках, выкананых тэхнікай аэрографа, ён імкнецца, падобна як Віткевіч, з дапамогай дэфармацыі перадаць псіхіку партрэтаванага (цыклы “Зязюліна гняздо”, Машкароны). Жэброўскі апрацаваў аўтарскую тэхніку друку непасрэдна на афсетнай пліце і адпаведным яе асвятленні. Ён з’яўляецца лаўрэатам многіх узнагарод і адзнак - Галоўная ўзнагарода на Міжнародным трыенале плаката ў Монс (Бельгія), Бронзавага медаля на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве, ІІІ Узнагароды на Міжнародным Біенале тэатральнага плаката ў Жэшаве, ўзнагароды за плакат на 7 Фестывалі рэкламы “Golden Bee” ў Маскве. Адзнакі ў конкурсе Anti-AIDS у Харкаве і ўзнагарода ADDY Gold Awards у Осціне ЗША. Браў удзел у сусветных аглядах плаката – Варшава, Таяма, Ганконг, Лахці, Чыкага, Масква, Трнава, Брно, Форт Колінс, Аснабрук, Монс, і групавых выставах мастацтва плаката ў Будапашце, Берліне, Лондане. З’яўляецца прафесарам Акадэміі мастацтва ў Шчэціне, а таксама лаўрэатам Мастацкай узнагароды горада, у якім жыве ад нараджэння.

Паводле Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео