BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Адама Мазура "Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года"

21.09.2012
Лекцыя Адама Мазура "Вырашальны момант. Новыя з'явы ў польскай фатаграфіі пасля 2000 года"
Фота: Wojciech Wieteska
Галерэя ”Ў” і Фонд Універсітэта мастацтва ў Познані (Польша) у межах супольнага праекта “Мастацтва пакалення XXI. Польшча-Беларусь” прадстаўляюць лекцыю польскага гісторыка мастацта Адама Мазура.

Лекцыя адбудзецца 24 верасня 2012 года а 19.00 па адрасе: г. Минск, прасп. Незалежнасци, 37А, Галерэя "Ў".

Да нядаўняга часу польская фатаграфія развівалася ў асяродках кансэрватыўных фотамастакоў, якія свяшчэннадзейнічалі ў фотарэалізме і адзначалі прыгажосць навакольнага асяроддзя і сканцэнтраваліся на эксперыментах з асяродкамі авангардыстаў. З літаргічнага сну польская фатаграфія пачала выбірацца ў 1990-х гадах (пасля краху сацыялізму), але рэальны імпульс адчуўся толькі ў новым тысячагоддзі, калі на сцэну выйшлі штогоднікі мастакоў, якія нарадзіліся ў 1970-х і 1980-х гадах. На лекцыі будуць прадстаўлены найбольш цікавыя тэндэнцыі і настроі мастакоў з пункту гледжання куратара, які спецыялізуецца ў галіне візуальнай культуры і сучаснай фатаграфіі.

Адам Мазур (нар. у 1977) - крытык, гісторык мастацтва, амерыканіст. Працуе куратарам у Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" (Zamek Ujazdowski), дзе арганізаваў наступныя выставы: "Новыя дакументалісты" (Nowi dokumentaliści), "Эфект чырвоных вачэй" (Efekt czerwonych oczu), "Раскол" (Schizma), "Не ўяўны свет" (Świat nie przedstawiony), а таксама аўтар некалькіх выстаў, арганізаваных у польскіх і замежных установах. Напісаў кнігі "Кахаю фатаграфію" (Kocham fotografię, 2009) і "Гісторыя фатаграфіі ў Польшчы 1839-2009 (Historie fotografii w Polsce 1839-2009, 2010). У 2004-2011 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса "Obieg". Публікуецца ў польскай і замежнай прэсе. Пастаянна супрацоўнічае з "Kwartalnikiem Fotografia" i "Dwutygodnikiem".

Праект “Мастацтва пакалення ХХІ. Польшча-Беларусь” накіраваны на прасоўванне польскага куратарскага мастацтва ў Беларусі. Фундацыя Універсітэта мастацтва (Uniwersytet Artystycznу) у Познані ў супрацы з адной з нешматлікіх у Беларусі незалежных галерэяў - Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з Мінска - запланавала цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца выставай відэа, зробленымі студэнтамі Універсістэта мастацтва з Познаня. У снежні зарганізуецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары для мастакоў з Беларусі ў Познані.

Да ўдзелу ў праекце таксама былі запрошаныя куратары з Польшчы з вялікімі дасягненямі ў справе выстаў як рэпрэзентуючых дзяржаўныя ўстановы мастацтва - Себасцян Ціхоцкі, Музей Сучаснага Мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej), так і прыватныя галерэі - Давід Радзішэўскі, галерэя "Pies", таксама арганізацыі па-за ўсялякім кіраўніцтвам - Ёанна Варша, Фонд Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фондам “Bęc Zmiana”, і, канечне, медыйнае мастацтва - Адам Мазур “pismo Obieg”.

На думку арганізатараў, адным з лепшых эфектаў праекту стане ўсталяванне цесных стасункаў паміж куратарамі і мастакамі з Польшчы і Беларусі. Таксама важным будзе сам абмен вопытам, ведамі пра лакальны мастацкі асяродак, куратарскія і галерыйныя стратэгіі і мастацкая практыка ў цэлым.

Паводле інфармацыі Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео