BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новая акцыя “ARCHE”: Беларуская мова без расейскага шалупіння

12.09.2012 arche.by
Новая акцыя “ARCHE”: Беларуская мова без расейскага шалупіння
У рамках новай акцыі “ARCHE” прапануюцца тры слоўнікі, чые аўтары заплацілі сваімі жыццямі за сваю працу.

Таксама прапануецца даследаванне польскага лінгвіста Міраслава Янковяка “Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі. Сацыялінгвістычнае даследаванне”.

Відаць, гістарычны прагрэс такі існуе. Калі ўлады ў 1930-х за працу над беларускай мовай расстрэльвалі, то цяпер яны стараюцца проста ігнараваць тых, хто прысвяціў сябе даследаванням у галіне беларускай лінгвістыкі. Калі ў 1930-я гады былі фізічна знішчаныя дзясяткі выдатных беларускіх мовазнаўцаў, то іх цяперашнім наступнікам адмоўлена ў прасоўванні па акадэмічнай лесвіцы: за апошнія восем год ВАК не зацвердзіў ніводнай доктарскай дысертацыі па беларускай мове.

Гэтыя факты выразна паказваюць, на чым трымалася і трымаецца русіфікацыя: на фізічным вынішчэнні або сімвалічным “апусканні” нацыянальнай эліты. А таксама на навязванні ідэнтычнасці, заснаванай на хлусні і маніпуляцыях, г.зн.  у якой беларуская мова падаецца не аб’ектам замілавання ці найважнейшым атрыбутам нацыі, а прадметам насмешак і публічнага прыніжэння. У грамадстве, дзе няма месца рэальным нацыянальным каштоўнасцям, на ўсеагульнае пакланенне прэтэндуюць палітычныя дыктатары.

 

У рамках новай акцыі “ARCHE” прапануюцца тры слоўнікі, чые аўтары заплацілі сваімі жыццямі за сваю працу. “Расійска-беларускі слоўнік” Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова (706 старонак вялікага фармату, больш за 60 тыс. слоў) не патрабуе асобнай прэзентацыі. Скажам толькі, што нягледзячы на абставіны свайго першага выдання (Менск, 1928), ён уражвае сваёй пурыстычнай устаноўкай. Як адпаведнік “Белоруссии” прапануецца “Крывія”, "великорос" перакладаецца як “капцюга”, а “пролетариат” як “бесхацімцы”.

У рамках акцыі прапануюцца апошнія нераспрададзеныя асобнікі гэтага слоўніка, а таксама абодва краёвыя слоўнікі, выдадзеныя ў 1920-я гады Інбелкультам/Беларускай акадэміяй навук.

Міколу Шатэрніка, складальніка “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны”, расстралялі ўжо ў 1934 годзе па сфабрыкаванай спецслужбамі справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”. Такім было “прызнанне” ўладамі яго заслуг перад беларускай культурай. У 1929 годзе пад рэдакцыяй Міколы Байкова і Браніслава Эпімах-Шыпілы выйшала галоўная праца яно жыцця. Цяпер, калі мінула 80 гадоў пасля яго выхаду, “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” (320 старонак, каля 10 тыс. слоў) ізноў даступны чытачу. Гэта праца даносіць да нас моўныя скарбы ўсходняй Міншчыны - гаворак цяперашняга Пухавіцкага і  Чэрвенскага раёнаў. На жаль, многіх зафіксаваных у ёй слоў і фанетычных форм цяпер не пачуць.

Міколу Каспяровіча, аўтара “Віцебскага краёвага слоўніка”, расстралялі ў 1937 годзе. Гэтаму папярэднічаў першы арышт у 1930 годзе па сфальсікаванай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, высылка ў Новасібірск і нарэшце паўторны арышт.

“Віцебскі краёвы слоўнік” мае большы аб’ём (371 старонка), а таксама змяшчае больш лексічных адзінак: у ім прадстаўлена амаль 20 тыс. унікальных беларускіх выразаў цэнтральнай і ўсходняй Віцебшчыны, занатаваных у аўтэнтычным маўленні. Слоўнік таксама выйшаў пад рэдакцыяй Міколы Байкова і Браніслава Эпімах-Шыпілы.

Апошняя кніга, якая прапануецца ў рамках акцыі, - даследаванне польскага лінгвіста Міраслава Янковяка “Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі. Сацыялінгвістычнае даследаванне” (288 старонак). Гэтая кніга, аздобленая прафесійна выканымі картамі, якія адлюстроўваць рассяленне беларусаў у Латвіі, даследуе беларускую мову і ідэнтычнасьць ва ўсходняй Латгаліі. Гэтая сістэмная, шматаспектная праца беспрэцэдэнтная для беларускай лінгвістыкі, паколькі ў савецкі час даследаваць беларускія гаворкі на тэрыторыі Латвіі было забаронена.

Увага!

Толькі да 25 верасня гэтыя чатыры выданні можна замовіць у рамках акцыі, даслаўшы электронны ліст на адрас электроннай пошты: [email protected]. Кошт чатырох выданняў разам з улікам дастаўкі - 99 тыс. руб. У рамках акцыі можна замовіць і любую паасобную кнігу па цане 39 тыс. руб. (з улікам выдаткаў на дастаўку).

Замаўляючы камплект, у полі "Тэма" пазначайце "Беларуская мова", а таксама свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Аферта дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео