BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гістарычная серада ў кнігарні "логвінаЎ": сустрэча з дзясяткамі новых публікацый аб нашай мінуўшчыне

10.09.2012 arche.by
Гістарычная серада ў кнігарні "логвінаЎ": сустрэча з дзясяткамі новых публікацый аб нашай мінуўшчыне
12 верасня а 19.00 ў кнігарні "логвінаЎ" (прасп. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай гістарычнай літаратуры з удзелам яе аўтараў і выдаўцоў.

Для ўдзелу ў сустрэчы з Варшавы спецыяльна прыедзе гісторык Ян Шумскі, аўтар контраверсійнай манаграфіі “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944-1953). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі”, якая нядаўна выйшла ў перакладзе на беларускую мову. Кніга расказвае пра беларускі, польскі і ўкраінскі супраціў у Заходняй Беларусі ў 1944-1953 годы, а таксама раскрывае механізмы русіфікацыі і саветызацыі яе карэннага насельніцтва.

Гісторык Андрэй Мацук прадставіць свежы нумар часопіс “ARCHE”: “Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага”, які ўзняў буру зацікаўлення сярод беларускага чытача.

Гісторык Алесь Пашкевіч прадставіць пашыранае і дапоўненае перавыданне даследавання Алега Латышонка “Нацыянальнасць - беларус”.

Рэдактар “ARCHE” Валер Булгакаў прэзентуе пераклад на беларускую мову даследавання прафесара Гарвардскага ўніверсітэта Сяргея Плахія “Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”. Ён таксама раскажа пра багата ілюстраваную кнігу “Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006)” (1228 старонак), якая нядаўна пабачыла свет.

Будзе прадстаўлены папулярны сёлетні нумар “ARCHE”: “Гісторыя беларускай штодзённасці”.

 

Апрача гэтага, размова зойдзе пра кнігі:

 

Увага: зніжкі на гэтыя і іншыя выданні “ARCHE” падчас прэзентацыі будуць сягаць 50%.

На вечарыне са зніжкамі можна будзе набыць “Віцебскі краёвы слоўнік” Міколы Каспяровіча, “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка, “Расійска-беларускі слоўнік” Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова, а таксама дзясяткі іншых публікацый выдавецтва “ARCHE”.

 

 

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя беларускай гісторыяй.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео