BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны прыём навучэнцаў у Школу маладога журналіста (Гродна)

10.09.2012 Школа маладога журналіста
Абвешчаны прыём навучэнцаў у Школу маладога журналіста (Гродна)
Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок - прыходзь у “Школу маладога журналіста”!

Школа маладога журналіста (ШМЖ) - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін.

Арганізатарам курса ШМЖ з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр ”Трэці Сектар”. За 15-ць год дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.

За час навучання ты пазнаёмішся не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучышся рабіць фота і відэарэпартажы, прымеш удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-партала "Твой стыль" і ў іншых выданнях.

Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў.  Адзін з іх палягае на тым, што мы здымаем верхнюю ўзроставую мяжу для кандыдатаў на ўдзел у курсе.

Да ўдзелу ў праекце "Школа маладога журналіста" запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!

Вашыя анкеты-заяўкі мы чакаем ад 10-га да 28-га верасня 2012 года на адрас электроннай пошты: [email protected] ці па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх) з 12.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).

Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах:  (+375 29) 7830845, (+375 152) 757172 і па адрасе электроннай пошты: [email protected].

Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года. За 15 год праз ШМЖ прайшло больш за 330 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Беларусы и рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на стронках блогу: shmzh.blogspot.com.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео