BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі: гутарка са Святланай Мацкевіч

08.09.2012 Беларускае Радыё Рацыя
Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі: гутарка са Святланай Мацкевіч
О нас в медиа
Фота news.tut.by
У беларускіх ВНУ пачаўся новы навучальны год. Нягледзячы на так званую сацыяльную арыентаванасць дзяржавы, беларусы выкладваюць за дыплом для сына ці дачкі значна больш, чым у большасці краін Еўропы.

 Разам з гэтым узровень айчынных ВНУ па-ранейшаму вымушае жадаць лепшага. Пра тое, як рэфармаваць сістэму адукацыі і ў якія тэрміны такі праект можа адбыцца, Барыс Гарэцкі гутарыць з экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій, кандыдатам педагагічных навук Святланай Мацкевіч.

Барыс Гарэцкі:

- Спадарыня Святлана, пачаўся новы навучальны год. Здаецца, у гэтым годзе асаблівых рэформаў не адбылося. Тым не менш, згодна з афіцыйнай статыстыкай, беларускія ВНУ не дабралі вялікую колькасць студэнтаў і сістэма адукацыі ідзе па шляху падвышэння коштаў адукацыі дзеля таго, каб утрымаць выкладчыцкі склад. Увесь час гучаць пытанні адносна якасці беларускай адукацыі. Як вы ацэньваеце цяперашні ўзровень вышэйшай адукацыі ў Беларусі?

Святлана Мацкевіч:

- Сапраўды, існуючая прыёмная кампанія дакладна зафіксавала гэты дысбаланс паміж запатрабаванасцю і прапановай паслугі навучання. Прагнозы з гэтай нагоды былі зроблены ўжо даўно. Гэта звязана і з дэмаграфічным фактарам, і той палітыкай, якая праводзіцца ў гэтай вобласці, а дакладней з яе адсутнасцю. Сённяшні год зафіксаваў якраз гэтыя супярэчанні паміж запатрабаванасцю і прапановай.

Калі казаць пра якасць адукацыі, то яе ацэнка не з’яўляецца магчымай. Хто праводзіць у нас даследаванні? Найперш гэта павінен рабіць зацікаўлены бок: Міністэрства адукацыі, вузы. Але гэта будзе ўнутраная ацэнка нашай адукацыі. Тыя крытэры, што бяруцца за аснову, зыходзяць са старога ўяўлення пра тое, якой павінна быць адукацыя. Калі браць параўнальныя ацэнкі, напрыклад, мы возьмем еўрапейскія крытэры, еўрапейскую сістэму адукацыі і параўнаем з нашай, то такіх дакладных даследаванняў на сённяшні дзень няма, бо ўрад не заказвае незалежную экспертызу як з боку Еўропы, так і з боку ўнутраных незалежных экспертаў адносна якасці адукацыі.

Я магу таксама суб’ектыўна ацаніць якасць адукацыі і пагадзіцца, што яна мае нізкі ўзровень якасці. З гэтым многія згаджаюцца. Мы можам пацікавіцца ў працадаўцаў, напрыклад. Яны нам адкажуць, што не задаволены якасцю працы выпускнікоў вузаў, якія прыходзяць на працу. Таму працадаўцы вымушаны перападрыхтоўваць, даганяць гэтых выпускнікоў пад патрабаванні працы. Таму, сапраўды, сістэма на сённяшні дзень дысбалансаваная, гэтыя дысбалансы трэба знішчаць. А як іх знішчаць – гэта іншае пытанне.

Барыс Гарэцкі:

- Можа ў Вас ёсць свая прапанова, як знішчыць гэтыя дысбалансы?

Святлана Мацкевіч:

- Яшчэ раней незалежныя эксперты прапаноўвалі свае праграмы па рэфармаванню адукацыі, у тым ліку і вышэйшай. У першую чаргу мелася на ўвазе дэмакратызацыя адукацыі. Гэта азначае, што не толькі Міністэрства адукацыі павінна вырашаць, якой павінна быць адукацыя, а ўсе зацікаўленыя бакі павінны прымаць удзел у гэтым: грамадская супольнасць, працадаўцы і іншыя. Гэта неабходна для таго, каб мець калектыўнае ўяўленне пра якасць і мэту вышэйшай адукацыі. Але, на жаль, такая праца ў нас не праходзіць. Таму і дэмакратызацыя не рухаецца з месца.

Святлана Мацкевіч перакананая, што рэформа беларускіх ВНУ павінна пазбавіць іх усялякай ідэалогіі і прымусу. Менавіта гэта, на думку эксперта, характарызуе ўніверсітэцкую адукацыю ва ўсім свеце.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео