BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Доўгатэрміновы курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека

07.09.2012
Доўгатэрміновы курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека
ГА "М'АРТ" (Украіна) у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека запрашае узяць удзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека.

Курс будзе праводзіцца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.

Мэта курса:

  • павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы.

На працягу курса ўдзельнікі змогуць:

  • Удасканаліць уласныя веды ў галіне правоў чалавека (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы), а таксама ў галіне адукацыі па правах чалавека (канцэпцыі, метады, дапаможныя матэрыялы);
  • Набыць і/ці ўдасканаліць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы адукацыйных мерапрыемстваў у галіне правоў чалавека;
  • Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека, адукацыі па правах чалавека і рэалізацыі ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Трэнерская група:

  • у якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і украінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.

Мэтавая група курса:

  • беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў: 16 чалавек, узрост не абмежаваны.

Фармат курса:

  • тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве (Украіна) па суботах-нядзелях, а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы.

Этапы курса:

Тэрмін

Дзейнасць

Уводны

10-14 верасня 2012 года

Рэгістрацыя на платформе.
Уводзіны ў дыстанцыйнае навучанне.

Першы

15-16 верасня 2012 года

Уводны семінар у Чарнігаве.

Другі

17 верасня - 26 кастрычніка 2012 года

Дыстанцыйнае навучанне (першы этап).

Трэці

27-28 кастрычніка 2012 года

Семінар у Чарнігаве з выездам у Кіеў.

Чацьверты

29 кастрычніка - 16 лістапада 2012 года

Дыстанцыйнае навучанне (другі этап).
Рэалізацыя і ацэнка ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Пяты

17-18 лістапада 2012 года

Заключны семінар у Чарнігаве.
Планаванне далейшых уласных і сумесных дзеянняў.

 

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў Інтэрнэце (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстаецыйнага навучання: 54 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.

Тэматыка модуляў дыстанцыйнага навучання:

  1. Правы чалавека (асноўныя канцэптуальныя падыходы, філасофія і гісторыя).
  2. Правы чалавека (міжнародныя і нацыянальныя дакументы і механізмы).
  3. Адукацыя ў галіне правоў чалавека (міжнародныя стандарты, нацыянальны кантэкст, прыклады паспяховых практык).
  4. Адукацыя ў галіне правоў чалавека (змест, формы і метады, дапаможныя матэрыялы для адукатараў).
  5. Планаванне і рэалізацыя адукацыйных мерапрыемстваў і праграм.
  6. Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў і праграм.

Па выніках курса ўдзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле ў курсе.

Уводны семінар у рамках курса адбудзецца 15-16 верасня 2012 года ў Чарнігаве (Украіна).

Задачы:

  1. Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”.
  2. Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да разумення правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце.
  3. Абмяняцца ўласным досведам і рэсурсамі ў галіне адукацыі па правах чалавека.
  4. Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Папярэдняя праграма ўводнага семінара:

 

15.09.2012

16.09.2012

9.15-11.00

Уводзіны. Знаемства. Чаканні.

Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека.
Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ.

11.00-11.30

Перапынак.

11.30-13.00

Як мы разумеем правы чалавека

Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў АПЧ.

13.00-14.15

Абед.

14.15-16.00

Правы чалавека ў нашым жыцці.

Планаванне наступных крокаў.
Падвядзенне вынікаў семінара.

16.00-16.30

Перапынак.

16.30-18.00

Адукацыя ў галіне правоў чалавека (АПЧ): Сучасныя падыходы ў свеце.

Ад’езд.

18.00-19.00

Вячэра

19.00-20.30

Досвед удзельнікаў у АПЧ. Рэсурсы АПЧ. Агляд дыстанцыйнай платформы, крыніц і матэрыялаў.

20.30 -

Вольны час.
Індывідуальныя кансультацыі (па жаданню).

Фокус наступных семінараў:

Семінар 2 (Чарнігаў-Кіеў, 27-28 кастрычніка 2012 года):

  • Стандарты і механізмы абароны правоў чалавека.
  • Змест, формы, метады і рэсурсы ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.
  • Планаванне ўласных адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека.

Семінар 3 (Чарнігаў, 17-18 лістапада 2012 года):

  • Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека.
  • Планаванне індывідуальных і сумесных праграм па правах чалавека.

Арганізацыйны аспект

  • Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у курсе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.

  • Асаблівыя патрабаванні:

Калі вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.

Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак.

Для ўдзелу ў курсе неабходна не пазней за панядзелак, 10 верасня 2012 года, запоўніць анкету-заяваку ў электроннай форме і даслаць яе на адрас: [email protected]. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп-суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.

Пра вынікі конкурса ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 12 верасня 2012 года. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 13 верасня 2012 года зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерву.

Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у курсе, накіроўвайце на адрас: [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео