BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэнінг па развіццю навыкаў напісання аналітычных артыкулаў для СМІ

06.09.2012
Трэнінг па развіццю навыкаў напісання аналітычных артыкулаў для СМІ
МГА “Адукацыя без межаў” (Беларусь) і Фонд еўрапейскіх даследаванняў (Польшча) запрашаюць прыняць удзел у праекце “Think Tanks Generator / Трэнінг па развіццю навыкаў аналітычнага мыслення“.

Трэнінг пройдзе ў Мінску і Варшаве восенню 2012 года.

Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел: 7 верасня 2012 года.

Падчас праекту адбудуцца майстар-классы, на якіх удзельнікі будуць вучыцца пісаць навуковыя аналітычныя артыкулы для СМІ на прыкладзе сферы нефармальнай адукацыі, а таксама сустрэчы ў вядомых даследчых цэнтрах, т.зв. think tanks, у Беларусі і Польшчы. Удзельнікі праекта змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю даследчых цэнтраў, іх мэтамі і метатадамі працы, а таксама масштабам іх уплыву на грамадскае жыццё.

Напрыканцы праекта кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам экперта напіша усласны артыкул, які будзе тычыцца нефармальнай адукацыі. Наступным крокам будзе прэзентаціыя гэтага артыкула і дыскусія падчас фінальнай канферэнцыі.

Мэтавая аўдыторыя праекта - маладыя журналісты, студэнты старэйшых курсаў гуманітарных спецыяльнасцей, аспіранты, маладыя даследнікі і актыўныя маладыя людзі, асабліва якія цікавяцца тэмай нефармальнай адукацыі ва ўзросце да 30 гадоў.

Праект уключае 3 наступныя абавязковыя мерапрыемствы:

  1. Семінар у Мінску (2 дні): 29-30 верасня 2012 года.
  2. Семінар у Польшы: 15-21 кастрычніка 2012 года.
  3. Заключная канференцыя ў Мінску: 24 лістапада 2012 года.

Працоўная мова семінараў: англійская.

Артыкулы можна пісать па-беларуску ці па-англійску.

Каб прыняць удзел у праекце, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрасы электноннай пошты: [email protected] i [email protected].

Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел: 7 верасня 2012 года.

Аднаразовы ўнесак удзельнікаў на арганізацыйныя расходы складае 100.000 рублёў.

Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і выдаткі на візу, харчаванне, пражыванне падчас візіта ў Польшчу.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. У выпадку вялікай колькасці заявак арганізатары маюць права адбору ўдзельнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео