BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прагляды дакументальных стужак ў Амбасадзе Чэхіі ў Мінску

06.09.2012
Прагляды дакументальных стужак ў Амбасадзе Чэхіі ў Мінску
Чэшская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" ў супрацоўніцтве з Амбасадай Чэхіі ў Беларусі запрашае на прагляд дакументальных стужак-удзельніц Міжнароднага фестываля дакументальнага кіно "Адзін Свет".

Удзельнікі паказаў таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з творамі былога палітвязня Аляксандра Квяткевіча. Выстава малюнкаў, падрыхтаваных спадаром Квяткевічам падчас яго знаходжання ў следчым ізалятары КДБ Беларусі, арганізавана пры дапамозе ініцыятывы “Наша пакаленне”.

Паказы праходзяць ў Мінску ў памяшканні Амбасады Чэхіі па адрасе: зав. Музычны, 1/ 2.

Першы прагляд адбыўся 5 верасня, падчас якога дэманстраваўся фільм "Мост праз раку Вадзі" ізраільскіх рэжысёраў Барака і Томера Хейманн.

У фільме распавядаецца пра першы навучальны год бінацыянальная двухмоўнай школы, якую стварыла група арабскіх і яўрэйскіх бацькоў у адной з арабскіх вёсак Ізраіля.

Наступныя прагляды адбудуцца 12 і 19 верасня.

12 верасня будзе прапанован увазе фільм, зняты французскім рэжысёрам Мілэн Солуа, “Хто забіў Наташу?”.

Фільм падрыхтаваны па замове французскага тэлебачання. Рэжысёр даследуе прычыны забойства праваабаронцы і журналісткі Наталлі Эстэміравай і ўсю існуючую сістэму гвалту ў дачыненні да тых, хто адкрыта кажа аб парушэннях правоў чалавека ў Чачні.

Здымкі праводзіліся ў Грозным, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Лондане. Фільм быў паказаны на фестывалі “Адзін Свет” у 2012 годзе, дзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду.

Праграма паказаў скончыцца 19 верасня праглядам дакументальнай стужкі дацкага рэжысёра Андэрса Остгарда “Бірма VJ: Рэпартажы з закрытай краіны”.

"Бірма VJ" распавядае гісторыю арганізацыі "Дэмакратычны голас Бірмы" (DVB) і іх ролю ў барацьбе за вольную і дэмакратычную Бірму. Вядомы рэжысёр Андэрс Остгард знаёміць гледачоў з відэажурналістамі, якія, рызыкуючы сваім жыццём і пад пагрозай турэмнага зняволення знаёмяць свет з падзеямі, якія адбываюцца ў Бірме падчас пратэстаў 2007 года.

Фільм прапануе унікальную магчымасць пазнаёміцца з высокай рызыкай журналісцкай прафесіі і іншадумства ў паліцэйскай дзяржаве і ў той жа час дазваляе гледачу зазірнуць у драматычныя дні верасня 2007 года, калі будысцкія манахі пачалі свае маршы пратэсту.

Прагляды будуць пачынацца а 19.00. Уваход вольны!

Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі тытрамі.

Арганізатары вітаюць папярэднюю рэгістрацыю, але яна не з'яўляецца абавязковай.

Кантакты для сувязі з арганізатарамі: (+375 44) 5106281, [email protected].

Падзея на Facebook.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео