BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 год

03.09.2012
Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 год
Якім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам і асяродкам культывавання мыслення і фармавання нацыі? Ці можа ён быць...

Якім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам і асяродкам культывавання мыслення і фармавання нацыі? Ці можа ён быць створаны абсалютна штучна, па нейкім нават самым разумным праекце? Сумнеўна... Заснавальнікі і рэалізатары Лятучага ўніверсітэта лічаць, што гэта мажліва толькі праз пастаяннае развіццё, пошук новых форм і фарматаў, праз рэфлексію і аналіз актуальнага кантэксту. Дзеля гэтага была прадумана і адпаведная гнуткасць праграмы, дзе ўсё змяняецца ў залежнасці ад развіцця супольнасці ўніверсітэта і разумення задумы. На сённяшні дзень у Лятучым унівесітэце існуе больш за 10 розных фарматаў арганізацыі працы (семінараў, школ, лецый, дыскусій, рэфлексіі і распрацоўкі ідэй). А індывідуальны рух па розных “месцах” у Лятучым універсітэце складаецца як Асабістая адукацыйная, ці кар’ерная, траекторыя.

У якіх фарматах, накірунках будзе развівацца Лятучы ўніверсітэт у новым сезоне 2012-2013 года? Якую карту розных “месцаў” развіцця прапануе Лятучы ўніверсітэт? Як рухаюцца па існуючых фарматах “студэнты” і “акадэмікі”? Хто прадставіць калегіум Лятучага ўніверсітэта?

 

7-8 ВЕРАСНЯ ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ПРЭЗЕНТУЕ
ПРАГРАМУ НА 2012-2013 ГОД

7 верасня:

18.30 - агульная прэзентацыя Лятучага ўніверсітэта і праграмы сезона 2012-2013 года. Вы зможаце пачуць пра тое, як развіваецца ідэя Ўніверсітэта ў актуальнай сітуацыі, якія вынікі можа прадставіць універсітэцкая супольнасць за мінулы год, пазнаёміцеся з прынцыпамі і структурай праграмы на 2012-2013 год, пачуеце адказы на самыя нават нечаканыя пытанні пра Ўніверсітэт ад вядомых інтэлектуалаў, культурных і грамадскіх дзеячаў - выкладчыкаў Лятучага ўніверсітэта, лектараў “Urbi et Orbi”, арганізатараў універсітэцкіх імпрэз.

8 верасня:

12.00-17.00 - прэзентацыя паасобных курсаў, школ і семінараў, якую прадставяць выкладчыкі - члены калегіума Лятучага ўніверсітэта. Гэта мажлівасць сустрэцца з майстрам, аўтарам курса ці семінара, мажлівасць больш канкрэтна даведацца пра структуру і змест прапанаваных фарматаў працы і камунікацыі і атрымаць неабходную кансультацыю.

12.00-13.30 - базавыя адукацыйныя курсы і тэматычна-прадметныя ўводзіны.

13.30-14.00 - перапынак на каву, нефармальная камунікацыя.

14.00-15.00 - школы і майстэрні.

15.00-15.30 - перапынак на каву, нефармальная камунікацыя.

15.30-17.00 - семінары, публічныя падзеі.

Кожную імпрэзу Лятучага ўніверсітэта мы імкнемся зрабіць месцам і асяроддзем, дзе канцэнтруюцца цікавыя, неардынарныя людзі і ідэі, дзе існуе крытыка, пошук, праблематызацыя. Менавіта ў такіх месцах паўстае нацыянальная эліта.

 

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: прасп. Незалежнасці, 37а (Галерэя “Ў”).

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны!

 

Больш інфармацыі на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Даведкі па тэл.: (+375 29) 7422040, Юлія Галіноўская.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео