BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Дубянецкая: Кангрэс даследчыкаў Беларусі – магчымасць увайсці ў міжнародны гуманітарны кантэкс

02.09.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фото labadzenka.by
Ірына Дубянецкая: Кангрэс даследчыкаў Беларусі – магчымасць увайсці ў міжнародны гуманітарны кантэкс
Паколькі сітуацыя з гуманітарнымі дысцыплінамі ў Беларусі несуцяшальная, мерапрыемства накшталт міжнароднага Кангрэса даследчыкаў...

Паколькі сітуацыя з гуманітарнымі дысцыплінамі ў Беларусі несуцяшальная, мерапрыемства накшталт міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, якое збірае навукоўцаў дзеля супольных размоў ды абмеркавання надзённых праблем, - надзвычай карыснае. Такое меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказала ўдзельніца кангрэса, доктарка тэалогіі Ірына Дубянецкая.

-Чаго нам не стае – гэта менавіта прамыслівання не толькі штодзённай стуацыі, у якой мы знаходзімся, але і ідэй, прамыслівання Беларусі ў кантэксце сусветнай навукі – дзе мы знаходзімся, чым мы займаемся і чаму мы адарваныя ад усяго астатняга свету. Кангрэс даследчыкаў Беларусі – магчымасць увайсці альбо вярнуцца ў міжнародны гуманітарны кантэкст, - адзначыла Ірына Дубяннецкая.

Удзельнікамі міжнароднага кангрэсу з’яўляюцца беларусісты з розных краінаў свету. Калі ў мінулым годзе кангрэс прымаў каля 200 удзельнікаў, то сёлёта іх колькасць павялічылася ўдвая. Беларусісты праявілі вялікую цікавасць да мерапрыемства, бо арганізатары прапанавалі шмат новых секцыяў. Такім сынам, кангрэс прадстаўляе ўсё больш кірункаў мыслення.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі ставіць на мэце змену беларускай інтэлектуальна-гуманітарнай сітуацыі, задае агульны кірунак мыслення. Само па сабе супольнае абмеркаванне праблемаў беларусістыкі, інтэлектуальная супраца – гэта ўжо карысна.

-Проста пагаварыць разам – ужо вельмі карысна, - мяркуе Ірына Дубянецкая. - Гэта можа напачатку не мець ніякага прыкладнога значэння. Калі з гэтага паўстануць нейкія практычныя вынікі – будзе проста цудоўна, і рана ці позна пэўныя вынікі праявяцца. Але перш за ўсё патрэбна, каб выбудоўвалася і мацавалася інтэлектуальная парадыгма. Каб людзі, якія займаюцца даследваннямі ў гуманітарных дысцыплінах, адчувалі патрэбу грамадства ў тым, чым яны займаюцца, што яны не першыя ідуць гэтай дарогай. Што ёсць дыскурс, ёсць навука, ёсць пра што гаварыць з калегамі і куды расці.

Такім чынам, карысць будзе ўжо ад простага прамаўленне пэўных інтэлектуальных структураў. Калі нехта гаворыць, іншыя слухаюць і нейкім чынам рэагуюць – гэта ў любым выпадку карысць, бое гэта дае імпульс для наступнага кроку думкі.

-Мы перасталі супольна прамысліваць Беларусь. Мы перасталі мысліць у кірунку беларускасці. Розныя дысцыпліны беларусістыкі існуюць нібыта самі па сабе, адарваныя ад агульначалавечай цывілізацыі. Трэба перадумаць Беларусь наноў, вельмі ўважліва разам паглядзець, хто мы ёсць і дзе мы ёсць. Перамысліванне Беларусі – гэта асэнсаванне таго, што Беларусь ёсць як інтэлектуальная цэласнаць, што яна можа даць свету і што свет можа даць Беларусі, як Беларусь можа быць упісаная ў сусвет, - разважае Ірына Дубянецкая. - Гэта заганная ідэя – даганяць кагосці. Трэба не даганяць, а прапаноўваць тое, што яшчэ не прапаноўвалася ў свеце. Гэта наша задача. У ўдзельнікаў кангрэса вялікі інтэлектуальны патэнцыял, мы можам хутчэй прапаноўваць сусвету. Калі мы зірнем на Беларусь з Еўропы, Амерыкі ці Аўстраліі, то заўважым, што ім проста нецікава, што робіцца тут. А яно павінна быць цікава, калі гэта робіцца на міжнародным узроўні, з належнай перспектывай. Таму калі Беларусь будзе годна прадстаўленая ў сусветным гуманітарным кантэксце, то мы будзем бачныя з іншых кропак свету.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео