BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Літва і Беларусь спрачаюцца наконт прычыны зніжэння ўзроўню вады ў Нёмане

30.08.2012
Літва і Беларусь спрачаюцца наконт прычыны зніжэння ўзроўню вады ў Нёмане
У Міністэрства замежных спраў Літвы прыйшоў афіцыйны адказ Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі на...

У Міністэрства замежных спраў Літвы прыйшоў афіцыйны адказ Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі на ноту з нагоды зніжэння ўзроўню вады ў рацэ Нёман да крытычнага, дасланую 2 жніўня.

Беларускі бок тлумачыць зніжэнне ўзроўню вады ў Нёмане прыроднай сітуацыяй: у гэты летні сезон ападкаў зафіксавана ніжэй за сярэднюю норму, акрамя таго, з мінулай восені і зімы скараціўся ўзровень грунтовых вод, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу літоўскага МЗС.

Гідраметэаралагічная служба Літвы бліжэйшым часам апублікуе свой каментар адносна дадзенай праблемы, адзначаецца ў паведамленні.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Літвы, паводле ацэнкі экспертаў з гэтай краіны, гэта з'ява "не была звязана з натуральнымі працэсамі, а магла быць выклікана чалавечай дзейнасцю". Эксперты лічаць, што небяспечнае падзенне ўзроўню вады магло быць зафіксавана пасля запаўнення вадасховішча Гродзенскай ГЭС.

16 жніўня намеснік дырэктара дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Рагозін паведаміў, што беларускія эксперты не звязваюць падзенне ўзроўню вады ў Нёмане з запаўненнем вадасховішча Гродзенскай ГЭС. На іх думку, прычына палягае ў тым, што ўвосень 2011 года ў Беларусі выпала анамальна малая колькасць ападкаў, і іх недахоп не быў папоўнены нават падчас вясенняй паводкі.

"Для такой ракі ваганні вады на 30—40 см у апошнія гады назіраліся досыць часта, асабліва з улікам летняй спякоты і засухі", — заявіў тады Рагозін.

Прадстаўнік Мінпрыроды Беларусі падкрэсліў, што ў Беларусі, у адрозненне ад Літвы, няма норм па ўзроўні вады ў Нёмане, больш за тое, літоўскі бок не ўзгадняў такія нормы з Беларуссю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео