BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы гендырэктар "Пінскдрэву" Арыніч затрыманы ў Польшчы

30.08.2012
Былы гендырэктар "Пінскдрэву" Арыніч затрыманы ў Польшчы
Былы генеральны дырэктар канцэрну "Пінскдрэў" Ларан Арыніч затрыманы ў Польшчы пасля звароту прадстаўнікоў беларускага Інтэрполу да...

Былы генеральны дырэктар канцэрну "Пінскдрэў" Ларан Арыніч затрыманы ў Польшчы пасля звароту прадстаўнікоў беларускага Інтэрполу да польскай паліцыі.

Польская паліцыя зладзіла засаду каля дому, які арандаваў Арыніч каля мясцовасці Радам, перадае "Еўрарадыё" са спасылкай на Польскае прэсавае агенцтва. Былы гендырэктар "Пінскдрэву" вельмі здзівіўся факту затрымання і не супраціўляўся. Яго даставілі ва ўчастак паліцыі, дзе ён прабудзе да вырашэння пытання аб экстрадыцыі ў Беларусь, дакументы для якой ужо рыхтуе Генеральная пракуратура Беларусі.

25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” адбыўся выбух, у выніку якога 14 чалавек загінула, а яшчэ 21 рабочы атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Па факце выбуху была заведзена крымінальная справа. У сакавіку 2012-га суд прызнаў вінаватымі былога галоўнага інжынера холдынга, галоўнага інжынера і былога дырэктара "Пінскдрэў-ДСП". Інжынер холдынга прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі, галоўны інжынер да трох гадоў, былы дырэктар гэтага прадпрыемства — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Крымінальную справу ў дачыненні Ларана Арыніча вылучылі ў асобную вытворчасць.

Спачатку паведамлялася, што Ларан Арыніч знаходзіцца на лячэнні ў Польшчы з ведама праваахоўных органаў. Аднак у жніўні 2011 года экс-кіраўніка "Пінскдрэву" абвясцілі ў вышук.

У верасні 2011 году Ларана Арыніча пазбавілі звання ганаровага грамадзяніна Пінску. Такое рашэнне прыняў Пінскі гарсавет. Дэпутаты патлумачылі тады, што паколькі Арыніч збег ад следства і абвешчаны ў вышук, гэтым ён здыскрэдытаваў сваю асобу і ганаровае званне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео