BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мечыслаў Грыб: Не бачу крыміналу ў кантактах нямецкай паліцыі з Беларуссю

28.08.2012 Дмитрий Козловский, ЕвроБеларусь
Мечыслаў Грыб: Не бачу крыміналу ў кантактах нямецкай паліцыі з Беларуссю
«Я не бачу ніякага крыміналу ў тым, што міліцыя з Беларусі спрабавала чамусці навучыцца ў нямецкай паліцыі. Проста ўсім трэба выконваць...

“Я не бачу ніякага крыміналу ў тым, што міліцыя з Беларусі спрабавала чамусці навучыцца ў нямецкай паліцыі. Проста ўсім трэба выконваць закон – ад найвышэйшых пасадаў да найменшых”. Так пракаментаваў былы старшыня Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб  Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” сітуацыю з двухбаковымі кантактамі паміж паліцыяй Германіі і беларускай міліцыяй, якая ўрэшце скончылася адстаўкай кіраўніка нямецкай паліцыі Матыяса Зэгера.

“Я ведаю, што і раней былі кантакты з паліцыяй ФРГ. Таму што кіраўніцтва беларускіх органаў унутраных спраў, на маю думку, аб’ектыўна лічыла, што арганізацыя працы паліцыі ў гэтай краіне значна вышэйшая, чым у нас. І там заўсёды ёсьць чаму павучыцца. І калі іншы бок – нямецкі – таксама ішоў насустрач, чаму было не павучыцца?” – здзіўялецца генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы.

На ягоную думку, “нямецкая паліцыя – адукаваная, прафесійна падрыхтаваная, на сучасным узроўні тэхнічна ўзброеная”.” У яе ёсць, чаму павучыцца ў справе барацьбы са злачыннасцю, дзеяннях па прадухіленні масавых беспарадкаў”,- падкрэсліў эксперт.

Былы кіраўнік беларускага парламенту бачыць праблему выключна ў пытанні ўжывання беларускім бокам атрыманых падчас навучання ў замежных калегаў ведаў. “Справа, я лічу не ўтым, хто, дзе і як вучыўся. Проста ў Германіі ўсё гэта адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. У нас, на жаль, усё выконваецца па распараджэнням, якія не заўсёды адпавядаюць заканадаўству”,- падкрэсліў Мечыслаў Грыб.

Нагадаем, што факт супрацы паліцыі ФРГ з беларускай міліцыяй у 2008-2012 гадах прыцягнуў пільную ўвагу нямецкіх СМІ. Так, выданне Tagesspiegel паведаміла пра прысутнасць у якасці назіральнікаў беларускіх міліцыянтаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацый, падчас якіх нямецкая паліцыя ўжывала дубінкі, слезацечны гаў і вадамёты.

Генерал-лейтэнант ў адстаўцы адзначыў, што апошні скандал негатыўна адаб’ецца на “ўсталяванні ці пашырэнні кантактаў беларускай міліцыі з  паліцыяй замежных краін і, у першую чаргу, краінаў-сябраў Еўрасаюзу”. “Скандалы ніколі не прыводзяць да чагосці добрага”,- лічыць Мечыслаў Грыб.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео