BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на год калоніі

28.08.2012 Фота: photo.bymedia.net
Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на год калоніі
Лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаваньням адміністрацыі калоніі.

Лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаваньням адміністрацыі калоніі.

Паседжанне суду адбылося на тэрыторыі Глыбоцкай калоніі, дзе Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне. З боку абвінавачанага на паседжанні не было ні адваката, ні блізкіх, паведамляе Радыё "Свабода".

Вязень ня верыць у справядлівасць працэсу і сам адмовіўся ад абароны юрыста.

З боку абвінавачання выступіла 40 сведак — міліцыянтаў і асуджаных.

«Пакуль вядомы толькі вырак суду — яшчэ год калоніі. Прычым у гэты год залічаныя тыя 4 месяцы, якія мусіў Зміцер яшчэ адбыць паводле ранейшага прысуду. Такім чынам, калі ўсё будзе добра, ён выйдзе на волю 28 жніўня 2013 году, не раней. Тут ў калоніі нават супрацоўнікі, з якімі мы кантактавалі, здзіўляюцца такому жорсткаму прысуду. Бо суд мог дадаць паўгода, ці нават 3 месяцы, залічыўшы тыя 6 месяцаў ПКТ, якія Зміцер адбыў. Але гэтага не адбылося. Адвакат зараз высвятляе некаторыя падрабязнасці, але ужо вядома, што ўначы Змітра чакае этап у Віцебск. Адвакат паспрабуе даведацца і тое, ці будзе ён абскарджваць гэты працэс», — паведаміла Наста Палажанка, якая ў дзень суду адмыслова паехала ў Глыбоцкую калонію.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 году. Іх абвінавацілі ў зьбіцці двух чалавек.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобава да чатырох гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео