BE RU EN
rss facebook twitter

На ўдзел у другім міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі пададзена больш за 400 заявак

27.08.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
На ўдзел у другім міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі пададзена больш за 400 заявак
Такая беспрэцэндэнтная колькасць заявак сведчыць пра цікавасць Беларусі для даследчыкаў нашай краіны з усяго свету.

Такая беспрэцэндэнтная колькасць заявак сведчыць пра цікавасць Беларусі для даследчыкаў нашай краіны з усяго свету.

Геаграфія кангрэса багатая. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Канады, Францыі, Фінляндыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Японіі, Малдовы, Нідэрландаў, Румыніі, Швецыі і ЗША.

Кангрэс скіраваны на людзей, якія цікавяцца даследваннямі Беларусі ў шырокім значэнні. У ліку ўдзельнікаў кангрэса варта згадаць такія выбітныя постаці, як вядомы брытанскі славіст Арнольд Макмілін, славіст і перакладчык, старшыня брытанска-беларускага таварыства Джым Дзінглі, даследчык Беларусі і Польшчы з Японіі Макота Хаясака, вядомы расійскі гісторык Аляксей Мілер, дзеяч беларускай культуры на эміграцыі, бібліятэка ім. Ф. Скарыны ў Лондане Аляксандр Надсан, беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка, вядучыя прадстаўнікі беларускай гістарычнай і палітычнай навукі, філасофіі, лінгвістыкі, даследаванняў рэлігіі, мастацтва, грамядзянскай супольнасці і многія іншыя.

Як адзначыў адзін з арганізатараў кангрэса, дырэктар інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, мэтай мерапрыемства з’яўляецца забеспячэнне камунікацыі паміж спецыялістамі, якія займаюцца даследваннем Беларусі. Асабліва гэта датычыць тых, хто праводзіць сваю працу за мяжой. На кангрэсе даследчыкі змогуць прэзентаваць вынікі сваей навуковай дзейнасці, а таксама наладзіць кантакты з калегамі. 

Калі ў мінулым годзе на першым кангрэсе даследчыкаў Беларусі асвятлялася больш пытанняў сацыяльных дысцыплін, то сёлета пільная ўвага будзе нададзеная таксама гуманістыцы. Асобныя секцыі кангрэса будуць прысвечаныя даследаванням беларускага мастацтва, літаратуры, багаслоўскай думкі, біблеістыкі. Досыць вялікай плануецца эканамічная секцыя. Асобныя панэлі будуць прысвечаныя энергетычнай бяспецы, праблемам этнасу і мовы ў ВКЛ, разгляду перакладу Бібліі на беларускую мову і інш. Рэфармаванне беларускай сістэмы адукацыі і даследаванні грамадзянскай супольнасці Беларусі – вось накірункі, арыентаваныя на практычныя праблемы. Не застанецца па-за межамі кангрэсу гісторыя, міжнародныя адносіны, а таксама міждысцыплінарныя накірункі (палітыка памяці, сацыяльная і палітычная тэорыя, урбаністыка, рэлігіязнаўства, гендэрныя даследаванні).

У лік арганізатараў і партнёраў кангрэса ўваходзяць: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), інтэрнэт-часопіс “Новая Еўропа” (Беларусь), Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры Варшаўскім Універсітэце (Польшча), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), няўрадавая арганізацыя “Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), часопіс “Arche” (Беларусь), інтэрнэт-часопіс “BelarusDigest” (Вялікабрытанія).

Другі міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 28-30 верасня ў Каўнасе.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.