BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар "Асвятленне праблем захавання і інтэрпрэтацыі мультыкультурнай спадчыны Беларусі ў СМІ"

27.08.2012
Семінар "Асвятленне праблем захавання і інтэрпрэтацыі мультыкультурнай спадчыны Беларусі ў СМІ"
Яўрэйскі гістарычны інстытут у Польшчы (Żydowski Instytut Historyczny w Polsce) і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры...

Яўрэйскі гістарычны інстытут у Польшчы (Żydowski Instytut Historyczny w Polsce) і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай праграмы “Будзьма беларусамі” ладзяць навучальны семінар для журналістаў “Асвятленне праблем захавання і інтэрпрэтацыі мультыкультурнай спадчыны Беларусі  ў сродках масавай інфармацыі”, які адбудзецца 13-14 верасня 2012 года.

Запрашаюцца да ўдзелу супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі рознай формы ўласнасці і незалежныя журналісты.

Праблемы і накірункі семінара:

1. Праблемы папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў мультыкультурных асяродках.

2. Нацыянальныя нарматыўна-прававыя і міжнародныя метадычныя дакументы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Методыка працы па выяўленню, фіксацыі помнікаў і распрацоўкі прапаноў па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Дзяржаўна-грамадскае партнёрства ў сферы аховы гісторыка-культурпнай спадчыны.

5. Ахова і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, як сродак міжкультурнага дыялогу.

Заняткі будуць праводзіцца спецыялістамі ў галіне журналістыкі і гісторыка-культурнай спадчыны з Польшчы і Беларусі.

Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 5 верасня 2012 года.

Заяўкі дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected]. Кантактнае ліцо: Антон Астаповіч, старшыня ГА "БДТАПГК".

У заяўцы пазначаць  імя, прозвішча, месца жыхарства (населены пункт), месца працы, кантакты (тэлефон, адрас электроннай пошты).

Даведкі па тэлефоне: (+375 29) 1117332.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео