BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Урад зацвердзіў парадак перадачы непаўнагадовых бацькам у каменданцкую гадзіну

23.08.2012
Урад зацвердзіў парадак перадачы непаўнагадовых бацькам у каменданцкую гадзіну
Савет міністраў Беларусі зацвярдзіў Палажэнне аб парадку перадачы непаўнагадовых (ва ўзросце да 16 гадоў), якіх супрацоўнікі органаў...

Савет міністраў Беларусі зацвярдзіў Палажэнне аб парадку перадачы непаўнагадовых (ва ўзросце да 16 гадоў), якіх супрацоўнікі органаў унутраных спраў у перыяд з 23.00 да 6.00 сустрэлі на вуліцы без суправаджэння бацькоў, апекуноў або папячыцеляў ці без суправаджэння па іх даручэнні паўнагадовых асоб, бацькам, апекунам цi папячыцелям або па іх даручэнні паўнагадовым асобам і дастаўлення такіх непаўнагадовых у сацыяльна-педагагічныя цэнтры.

Палажэнне зацверджанае пастановай Саўміна нумар 772 ад 22 жніўня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада.

Пастанова ўступіць у сілу з 5 верасня бягучага года.

Палажэнне складаецца з трох раздзелаў і прадугледжвае, што калі міліцыя сустракае непаўнагадовага з 23.00 да 6.00 па-за жыллём і без суправаджэння дарослых (бацькоў, апекуноў і г.д.), то на працягу трох гадзін дзіця трэба перадаць законнаму прадстаўніку або паўнагадовай асобе. Калі за гэты час перадаць непаўнагадовагалетняга не ўдалося (напрыклад, немагчыма знайсці бацькоў), то яго дастаўляюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр. Таксама ў дакуменце адзначаецца, што дзеянне палажэння не распаўсюджваецца на непаўнагадовых, якія ў выключных выпадках надзелены дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме (у выпадку заключэння шлюбу, нараджэння дзяцей і г.д.).

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны будуць высветліць прозвішча, імя і імя па бацьку дзіцяці, дату нараджэння і іншыя даныя, неабходныя для ўстанаўлення месцазнаходжання законных прадстаўнікоў. Пры неабходнасці яны дастаўляюць непаўнагадовага ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў. Пасля ўстанаўлення асобы міліцыянеры павінны неадкладна прыняць меры па інфармаванні законных прадстаўнікоў аб месцазнаходжанні дзіцяці.

Акрамя таго, дакумент забараняе перадаваць непаўнагадовага законным прадстаўнікам або паўнагадовым асобам, якія не маюць пры сабе дакументаў, што засведчваюць iх асобу, або знаходзяцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення, псіхічна хворым і г.д. Пры гэтым пры перадачы непаўнагадовага даросламу складаецца акт аб перадачы непаўнагадовага ў трох экзэмплярах. Першы экзэмпляр перадаецца таму, хто прымае дзіця, другі застаецца ў органе ўнутраных спраў, а трэці на працягу трох рабочых дзён накіроўваецца ў раённую або гарадскую камісію па справах непаўнагадовых.

Для дастаўкі непаўнагадовага ў сацыяльна-педагагічны цэнтр гэтага забараняецца выкарыстоўваць матацыклы, мапеды, іншыя транспартныя сродкі, не прызначаныя для перавозкі людзей. Супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны прыняць захады, якія выключаюць прычыненне шкоды здароўю непаўнагадовага, забяспечваюць захаванасць рэчаў дзіцяці, дакументаў і каштоўнасцяў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео