BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Супраць журналіста з Воршы завялі крымінальную справу

23.08.2012
Супраць журналіста з Воршы завялі крымінальную справу
Аршанскі гарадскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь завёў крымінальную справу супраць журналіста Мікалая Петрушэнкі за...

Аршанскі гарадскі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь завёў крымінальную справу супраць журналіста Мікалая Петрушэнкі за “знявагу прадстаўніка ўлады”, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагодай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў артыкул Мікалая Петрушэнкі “Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі”, размешчаны 8 жніўня на сайце nash-dom.info.

Паводле пастановы за подпісам старшага следчага С. Шчарбянка, аўтар артыкулу “ўказвае”, што намеснік старшыні аршанскага гарвыканкама падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка “публічная зняважыў” гарадскога чыноўніка “як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”, - гаворцца ў пастанове.

Сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя дадзеныя, што ўказваюць на прыкметы злачынства паводле арт. 369, - лічыць следчы. У звязку з гэтым ён пастанаўляе ўзбудзіць справу ў дачыненні да Петрушэнкі і прыняць яе да вытворчасці.

Намеснік старшыні ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што ў Следчым камітэце няправільна кваліфікавалі дзеянні жуурналіста. "Нармальнай тут была б грамадзянска-прававая працэдура разгляду справы. Сам гэты факт пацвярджае высновы БАЖ, што наяўнасць крымінальных артыкулаў за дыфамацыю службовых асобаў нясе ў сабе пагрозу для журналістаў. Тым больш што моц дзяржаўнага механізму выкарыстоўваецца часта ў абарону службовых асобаў, якія з’яўляюцца часткай гэтага механізму”,- падкрэсліў Андрэй Бастунец.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео