BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юрась Губарэвіч: Улада пазбягае нязручнасцяў падчас агітацыйнай кампаніі

23.08.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Юрась Губарэвіч: Улада пазбягае нязручнасцяў падчас агітацыйнай кампаніі
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч тлумачыць адмову ў рэгістрацыі Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты...

Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч тлумачыць адмову ў рэгістрацыі Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў тым, што “ўлады не зацікаўленыя, каб апазіцыя стварала ім максімальныя нязручнасці падчас агітацыйнай кампаніі”.

“Таму яны не рэгіструюць тых кандыдатаў, якія гатовыя былі весці рэальную працу ў сваіх акругах, пашыраць інфармацыю, працаваць з выбарцамі, змагацца за электаральную перамогу. Усе гэтыя элементы мусілі прысутнічаць у кампаніі Аляксандра Мілінкевіча”,- заявіў Юрась Губарэвіч у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча адзначыў, што “без праблемаў атрымліваюць рэгістрацыю тыя структуры, якія загадзя заявілі пра зняццё напярэдадні галасавання”. “Гэта значыць, што кандыдаты ад гэтых структураў будуць мінімальна матываваныя на правядзенне паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі, і адпаведна, не створаць праблемаў для ўлады падчас арганізацыі выбараў”,- лічыць намеснік старшыні Руху “За Свабоду”.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што штаб Мілінкевіча быў гатовы да такога рашэння акруговай выбарчай камісіі. “Мы разумелі, што, калі ўлада прыме рашэнне зняць Аляксандра Мілінкевіча з выбараў, то, найверагодней, такое рашэнне будзе прынятае падчас рэгістрацыі. Таму што па выніках моцна праведзенай агітацыйнай кампаніі цяжка патлумачыць выбарцам, чаму кандыдат ад улады, як гэта ў нас часта бывае, перамагае ў першым туры і набірае значна больш галасоў, чым моцны кандыдат ад апазіцыі. Каб не ствараць сабе такія праблемы, улады вырашылі прыбраць Мілінкевіча ўжо па выніках збору подпісаў”,- лічыць палітык.

Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча мае намер абскардзіць беспадстаўнае, на іхнюю думку, рашэнне.

“Пасля кансультацый з юрыстамі для нас відавочна, што пытанне ўказання зямельнага ўчастка мусіць быць развязанае на нашу карысць. Што тычыцца нібыта несапраўдных подпісаў, тут была ўжытая звычайная практыка выбарчых камісій, апрабаваная падчас некалькіх папярэдніх кампаній, калі камандзе кандыдата не даюць інфармацыю наконт таго, подпісы і даты якіх менавіта выбарцаў былі прызнаныя несапраўднымі. Гэта пазбаўляе нас магчымасці эфектыўна абскарджваць такое рашэнне камісіі. Бо ў адваротным выпадку можна было б звязацца з канкрэтнымі выбарцамі, якія б маглі пацвердзіць той факт, што яны ставілі подпісы”,- патлумачыў Юрась Губарэвіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео