BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Агра-культурны фэст

23.08.2012 ГА "Экадом"
Агра-культурны фэст
Мы, людзі, з’яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек - толькі звяно харчовага...

Мы, людзі, з’яўляемся не толькі часткай планеты Зямля, но і часткай навакольнага сусвету. Пад гэтым сонцам Чалавек - толькі звяно харчовага шэрагу. Ён падсілкоўваецца, дыхае і п’е. Стварае і спажывае, але, у адрозненне ад жывёл, ён можа сам выбіраць чым дыхаць, што ёсці, на што глядзець і што слухаць. Чыстае паветра і вада, арганічныя прадукты, добрая літаратура і мастацтва - гэта толькі элементы, дэталі нашага жыцця, але яны і ствараюць вобраз Чалавека, што прыдатны зрабіць свядомы выбар.

Наш выбар - атрымліваць асалоду ад жыцця ў розных яго праявах. Атрымліваць задавальненне ад крышталёва празрыстай вады і ад захапляльнага фільма, ад смачнай, чыстай ежы і ад сусветных шэдэўраў мастацтва. Пагадзіцеся, што не так ужо і шмат трэба, каб любіць навакольны свет.

Сапраўдная ежа - гэта прадукты арганічнай сельскай гаспадаркі. У ей няма ядахімікатаў і штучных мінеральных угнаенняў, няма гармонаў і ГМА. Ёсць - лепшы смак прадуктаў ды больш карысныя для спажыўца рэчы. Арганічная сельская гаспадарка абараняе нашу планету і глебу нашай краіны ад апустошвання і бруду, падтрымлівае іх здароўе, захоўвае біяразнастайнасць, перашкаджае змяненню клімата.

Чалавек - неад’емная частка экасістэмы Зямлі, і тое, што добра для Прыроды, добра і для нас. Арганічная сельская гаспадарка - увасабленне на практыцы прынцыпу "Жыві і дай жыць іншым".

31 жніўня і 1 верасня 2012 года ў Галерэі "Ў" адбудецца Агра-культурны фэст. За гэтыя два дні фермеры і мастакі, кухары і эколагі мусяць аб’яднацца для таго, каб распавесці Вам пра чыстую ежу і пра тое, як ужыванне арганічных прадуктаў можа дапамагчы асабіста Вам, грамадству ды, наогул, планеце.

Удзельнікі:

  • Мастакі: Аляксей Губараў, Аляксей Лунёў, Bazinato.
  • Фермеры: спіс удакладняецца.

Расклад:

31 жніўня

  • 16.00 - Адкрыццё маркету. Адмысловае “зяленае” меню ў бары.
  • 17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы.
  • 18.00 - Адкрыццё. Прэзентацыя праграм па развіццю арганічнай сельскай гаспадаркі ГА "Экадом", прэзентацыя праекта «Экаежа», прэзентацыя мастакамі арт-аб’екта.
  • 18.30 - Канцэрт квартэта класічнай музыкі.
  • 19.10 - Закрыццё маркету.

1 верасня

12.00 - Адкрыццё маркету, арганічны музычны бранч ў бары.
13.00 - Вольга Шчаглінская. Прэзентацыя: Усе ў сад. Экалагічны дызайн жыцця.
14.00 - Дыялогі аб мастацтве і сельскай гаспадарке. Фермеры і мастакі.
15.00 - Кулінарны майстар-клас. Закрыцце маркету.
16.00 - Перформанс "Вельмі высокая кухня".
17.00 - Лана Семенас. Прэзентацыя: 10 парадаў як абраць сапраўдную ежу. Дэгустацыя арганічнай ежы..
18.00 - Закрыццё. DJ

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео