BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Арлоў адраждае беларускую лацінку

21.08.2012 Фота svaboda.org
Уладзімір Арлоў адраждае беларускую лацінку
З марай пра адраджэнне беларускай лацінкі пісьменнік Уладзімір Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзвюх версіях. Побач з вершам на...

З марай пра адраджэнне беларускай лацінкі пісьменнік Уладзімір Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзвюх версіях. Побач з вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

У зборніку “Свецяцца вокны ды нікога за імі” — выбраныя творы з папярэдніх кніг, а раздзел “На поўнач ад кахання” склалі вершы, што друкуюцца ўпершыню.

Кніга адметная афармленнем: усе творы падаюцца паралельна ў двух варыянтах беларускага алфавіту.

З марай пра адраджэнне беларускай лацінкі пісьменнік Уладзімір Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзвюх версіях

Уладзімір Арлоў расказаў, што даўно хацеў выдаць кнігу на лацініцы.

“Калісьці ідэяй выдаць кнігу на лацінцы я падзяліўся з нашай паэткай, светлай памяці, Нінай Мацяш. Яна астудзіла мой запал. Ніна, памятаецца, сказала, што наш чытач не гатовы да лёгкага ўспрымання лацінкі. Пасля той размовы нарадзілася ідэя выдаць кнігу паэзіі ў двух версіях. Мяне падтрымаў мой рэдактар Валянцін Акудовіч. Ідэя спадабалася і фундатару кнігі Паўлу Бераговічу. Урэшце кніга з'явілася ў вельмі густоўным афармленні Генадзя Мацура. Таксама хачу сказаць шчыры дзякуй Аляксандры Макавік, перад якой стаяла задача працы з двума тэкстамі. Гэтаксама няпроста было і аўтару макета Сяргею Кандраценку”, - цытуе яго Саюз беларускіх пісьменнікаў.

У 2009 годзе тапанімічная камісія пры Акадэміі навук выдала афіцыйную інструкцыю па транслітарацыі беларускуй кірыліцы ў лацінку. Але Уладзімір Арлоў пайшоў услед за Франішкам Багушэвічам, Янкам Купалам, “Нашай Нівай” і выбраў класічны варыянт лацінкі пачатку ХХ стагоддзя — з гачкамі і крэскамі.

Зварот да лацінкі пісьменнік тлумачыць проста: наша культура належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Ён лічыць, што беларуская лацінка не памерла.

“Я б не пагадзіўся, што толькі смс-кі пішуць лацінкай. Паглядзіце на беларускія форумы ў сеціве, і вы ўбачыце там шмат лацінічных каментароў. Я думаю, што беларуская лацініца не належыць толькі мінуламу. Паездзіўшы па свеце, я пераканаўся, што ў краінах, якія традыцыйна карыстаюцца кірыліцай, лацінка заўжды прысутнічае ў жыцьці грамадства. Калі казаць пра Чарнагорыю, дык там лацінка ўжо перамагае кірыліцу.У Сербіі вялікі корпус літаратуры выходзіць лацініцай. Я бачыў у гэтых краінах падручнікі, якія так і называліся “Вучым лацініцу”, - даводзіць Уладзімір Арлоў.

Рэдактар кнігі “Свецяцца вокны ды нікога за імі” Валянцін Акудовіч хоць і падтрымаў ідэю кнігі на лацінцы, але не падзяляе аптымізму наконт яе вялікіх перспектываў. Ён раіць ставіцца да такіх кніг перш за ўсё як да мастацкай з'явы.

“Я не ўпэўнены, што калі-небудзь, нават у тыя часы, калі мы будзем бліжэй да ўласна еўрапейскай культуры, функцыянальна лацінка возьме верх. Зараз праблем з мовай нам хапае больш чым дастаткова. Палітычна я лічу немэтазгодным распачынаць шырокі рух за лацініцу. У якасьці эстэтычнага факта, напаміну пра тое, што лацініца як культура для нас натуральная — так. Бо былі цэлыя эпохі, калі мы былі ў дыскурсе лацінскае цывілізацыі. А ў дадзеным выпадку для мяне гэта вельмі ўдалая эстэтычная падзея, і бачыць гэты ход як лікбез — загубіць кнігу як паэтычную падзею”, - мяркуе філосаф.

Так ці інакш, кніга выйшла накладам у 500 асобнікаў. Неўзабаве ад прыватнага выдаўца Логвінава зборнік з'явіцца ў кнігарнях Мінска.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео