BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Не думаю, што прызначэнне Макея будзе прынцыпова ўплываць на курс Беларусi

20.08.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Не думаю, што прызначэнне Макея будзе прынцыпова ўплываць на курс  Беларусi
Старшыня Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка мае спадзевы, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй можа ўлагодзіцца цягам...

Старшыня Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка мае спадзевы, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй можа ўлагодзіцца цягам бліжэйшых месяцаў. Але дакладна прагназаваць развiцце двухбаковых стасункаў, на яго погляд, вельмi складана.

Як раней паведамляла Служба iнфармацыi “ЕўраБеларусi”,  амбасада Эстоніі з 20 жніўня пачала афіцыйна прадстаўляць Швецыю ў візавых пытаннях на тэрыторыі Беларусі. У той жа час амбасада Швецыi  спынiла прыем дакумантаў у сувязi з зачыненнем.  Двухбаковы канфлiкт адбыўся пасля фактычнага выгнання з Беларусi  амбасадара Швецыi Стэфана Эрыксана.

“Гэты канфлікт дастаткова невыгодны Беларусі, бо Швецыя не мае вобразу вялікай імперыялістычнай сілы, якая б прымушала ісці ўвесь свет у ракурсе свайго бачання. Гэта невялікая, але самадастатковая краіна з пазітыўным іміджам. Таму скандал са Швецыяй для Беларусі – гэта ў пэўным сэнсе гублянне твару. І на месцы беларускіх уладаў я шукаў бы выйсця з гэтай непрыгожай сітуацыі”,- адзначыў Улад Вялічка.

Аднак эксперт прызнае, што “тут складана штосці прагназаваць, асабліва зыходзячы з прэцэдэнту з амерыканскай амбасадай, якая фактычна ўжо некалькі год існуе ў рэжыме закансерваванага дыпламатычнага прадстаўніцтва”.

“Адрознівае шведскую амбасаду ад амерыканскай  перш за ўсё, тое, што Швецыя – гэта краіна, якая дастаткова блізка да нас знаходзіцца. Гэта краіна, яка вельмі актыўна працуе з Беларуссю па розных накірунках – і ў сферы культуры, і ў гуманітарнай сферы, і ў сферы грамадзянскай супольнасці і г.д. Прычым супрацоўніцтва адбываецца ў тым ліку і на міждзяржаўным узроўні”,- падкрэсліў кіраўнік “ЕўраБеларусі”.

“Прагназаваць, якім чынам усё вырашыцца, вельмі складана, бо тут прысутнічае вялікая колькасць суб’ектыўных чыннікаў. Шмат у чым гэты канфлікт быў персаніфікаваны праз негатыўнае стаўленне беларускіх уладаў да амбасадара Стэфана Эрыксана”,- адзначыў Улад Вялічка.

Эксперт прызнае, што прызначэнне былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў можа быць звязанае з сітуацыяй вакол шведскай амбасады. “Можа быць, што гэта адзін з першых крокаў па ўпарадкаванні стасункаў са Швецыяй”,- адзначыў ён.

“Але не варта забывацца, што ўсе нашыя міністры, у тым ліку і кіраўнік МЗС, – асобы службовыя, несвабодныя ў прыняцці рашэнняў. Адпаведна, я не думаю, што кадравая змена з прызначэннем Макея будзе нейкім чынам прынцыпова ўплываць на сам курс Беларусi ў міжнародных стасунках. Тым больш, што іміджы Мартынава і Макея дастаткова падобныя у сэнсе іх адноснай праеўрапейскасці ў параўнанні з іншымі беларускімі чыноўнікамі”,- падкрэсліў кіраўнік “ЕўраБеларусі”.

Улад Вялічка лічыць, што ў любым выпадку “бліжэйшыя тыдні павінны нам даць адказ, ці варта чакаць хаця б нейкіх касметычных крокаў, якія б маглі неяк сённяшнюю знешнепалітычную сітуацыю ўпрыгожыць”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео