BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Класкоўскі: Рашэнне пра невыязных улады прымалі імпульсіўна

20.08.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь, фота: euroradio.fm
Аляксандр Класкоўскі: Рашэнне пра невыязных улады прымалі імпульсіўна
Сітуацыя вакол спісу асобаў, якім беларускія ўлады абмежавалі выезд за мяжу выглядае не да канца зразумелай. З аднаго боку цэламу шэрагу...

Сітуацыя вакол спісу асобаў, якім беларускія ўлады абмежавалі выезд за мяжу выглядае не да канца зразумелай. З аднаго боку цэламу шэрагу грамадскіх актывістаў ды апазіцыйных палітыкаў – Валянціну Стэфановічу, Андрэю Бандарэнку, Льву Марголіну, Анатолю Лябедзьку ды іншым – удалося праз суд дамагчыся вяртання права на выезд з краіны.

З іншага боку, таго ж Андрэя Бандарэнку паставілі на ўлік у Камітэце дзяржаўнай бяспекі, што, паводле ўказу прэзідэнта №295 ад 4 ліпеня 2012 года, аўтаматычна абмяжоўвае выезд за мяжу кіраўніку Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”.

Пракаментаваць дзеянні беларускіх уладаў Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла палітолага і журналіста Аляксандра Класкоўскага.

"Увесну рашэнне пра абмежаванне некаторым прадстаўнікам палітычнай апазіцыі і грамадскіх арганізацый права на выезд за мяжу ўлады прымалі імпульсіўна, пад уплывам санкцый, прынятых Еўрасаюзам",- адзначыў Аляксандр Класкоўскі. Па яго словах, паколькі арсеналу для адэкватнага адказу еўрапейскім чыноўнікам у беларускіх уладаў няма, яны па старой звычцы ўдарылі па так званай “пятай калоне”. Прычым зрабілі гэта з парушэннем уласнага заканадаўства.

На думку эксперта, абмежаванне выезду за мяжу мела перад сабою дзве асноўныя мэты. “Па-першае, забарона на выезд з краіны рабіла перашкоды тым людзям, якія рэгулярна ствараюць непрыемнасці для афіцыйнага Мінска – палітычнай апазіцыі, праваабаронцам, грамадскім актывістам. А па-другое, такі крок быў сігналам Брусэлю, што ад любога ціску на беларускія ўлады горш будзе толькі “еўрапейскай пятай калоне”. Гэта была адна з праяваў палітыкі захопу закладнікаў, якую практыкуе афіцыйнае кіраўніцтва Беларусі”,- лічыць палітолаг.

Пры гэтым Аляксандр Класкоўскі адзначыў, што Еўрасаюз быў вымушаны ўлічваць такія дзеянні беларускага рэжыму: рэакцыя на апошні дыпламатычны скандал была куды больш стрыманай, і еўрапейцы вырашылі замест жорсткага адказу крыху перачакаць, бо не хацелі падстаўляць пад рэпрэсіі беларускіх апанентаў Лукашэнкі. “Інтэлігентная Еўропа не можа супрацстаяць хуліганскім дзеянням аўтарытарнай Беларусі”,- каментуе эксперт.

"Разам з тым, у Мінску ўлады таксама зразумелі, што перагнулі кій, і пачалі адкручваць гайкі назад. Бо ўсім стала відавочна, што рашэнні аб забароне на выезд за мяжу прымаліся незаконна, на абсурдных падставах. Менавіта каб легалізаваць практыку забароны на выезд за мяжу презідэнт і падпісаў адпаведны ўказ", - лiчыць палiтолаг.

Што тычыцца пытання пра тое, якім чынам сітуацыя будзе развівацца далей, Аляксандр Класкоўкі мяркуе, што ўлада будзе пакрысе здымаць абмежаванні на выезд для тых, хто пачаў адстойваць свае правы ў судах.

Але паколькі дзейнічае палітычная кан’юнктура, то ў любы момант кагосці, чые дзеянні будуць моцна шкодзіць кіраўніцтву краіны, змогуць паставіць на ўлік у КДБ, абмежаваўшы выезд ужо на законных падставах”,- адзначыў палітолаг. Прыкладна так і адбылося з Адрэем Бандарэнкам, які, на думку Аляксандра Класкоўскага, “занадта мазоліць вочы ўладам”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео