BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БАЖ пачынае кампанію па збору подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна

14.08.2012
БАЖ пачынае кампанію па збору подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна
Праўленне Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) арганізацыі заклікае ўсіх салідарных паставіць свой подпіс...

Праўленне Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) арганізацыі заклікае ўсіх салідарных паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа і журналіста Антона Сурапіна.

БАЖ просіць усіх сябраў арганізацыі, а таксама неабыякавых грамадзян падпісаць адмысловы зварот за вызваленне Антона Сурапіна. Апроч гэтага, БАЖ звяртаецца да замежных партнёраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, а таксама калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасці.

"З 13 ліпеня 2012 года Антон знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, арганізаванаму групай асобаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК РБ). Мяркуючы па ўсім, віна А. Сурапіна заключаецца толькі ў тым, што ён размясціў у Інтэрнэце эксклюзіўныя фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.

Лічым, што крымінальны пераслед А. Сурапіна непасрэдна звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і груба парушае гарантаванае Канстытуцыяй права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Патрабуем вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць заведзеную ў дачыненні да яго крымінальную справу", - адзначаецца ў звароце.

БАЖ просіць усіх, хто падпішацца ў абарону Антона Сурапіна, дасылаць свае звароты заказной карэспандэнцыяй на адрас: г. Мінск, вул. Камсамольская, 7-32 (офіс ГА “БАЖ”). На ўсялякі выпадак просім пакідаць ксеракопію падпісанага ліста ў сябе.

Свой подпіс пад зваротам таксама можна паставіць непасрэдна ў офісе ГА "БАЖ" з 10.00 да 18.00.

Па меры паступлення зваротаў кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі будзе перадаваць іх у Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які і прыняў рашэнне аб затрыманні і зняволенні нашага калегі.

Спампаваць Бланк звароту

Скачать Бланк обращения

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео