BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Моладзевая асацыяцыя StudAlliance запрашае беларускіх выканаўцаў на "Кірмаш народаў" у Вільню

13.08.2012
Моладзевая асацыяцыя StudAlliance запрашае беларускіх выканаўцаў на "Кірмаш народаў" у Вільню
15-16 верасня ў літоўскай сталіцы пройдзе «Кірмаш народаў», які ставіць перад сабой мэту прэзентацыі культурнай разнастайнасці еўрапейскіх...

15-16 верасня ў літоўскай сталіцы пройдзе “Кірмаш народаў”, які ставіць перад сабой мэту прэзентацыі культурнай разнастайнасці еўрапейскіх народаў.

На мінулым кірмашы беларусаў рэпрэзентаваў Вінсэнт, а таксама шэраг іншых беларускіх выканаўцаў, вулічны тэатр, рамеснікі. Выканаўцы атрымалі магчымасць выступіць перад віленчукамі і гасцямі літоўскай сталіцы на гарадской сцэне ў самым цэнтры Вільні.

У гэтым годзе моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” працягне ўдалую традыцыю і запрашае падаваць заяўкі жадаючых прыняць удзел у “Кірмашы народаў”.

Да ўдзелу запрашаюцца:

— Музыкі, якія маюць уласную творчую музычную праграму больш як на 30 хвілінаў,

— Вулічныя тэатры альбо перформеры, якія маюць уласную творчую музычную праграму больш як на 30 хвілінаў,

— Мастакі, якія гатовыя зрабіць самастойныя публічныя плэнэры на цэнтральнай вуліцы Вільні.

Умовы арганізатараў:

— Аплата пражывання і харчаванне,

— Атрыманне бясплатных візаў,

— Іншыя выдаткі па асабістай дамоўленасці.

Для таго, каб прыняць удзел у “Кірмашы народаў” неабходна запоўніць адмысловую анкету, якую можна атрымаць напісаўшы на e-mail: [email protected]

Апошні тэрмін запыту на атрыманне анкеты — 23 жніўня. Апошні тэрмін падачы анкеты — 27 жніўня. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на вышэй пазначаны e-mail.

Даведка. StudAlliance — моладзевая асацыяцыя. Нас яднае павага да нацыянальнай спадчыны, адкрытасць да міжкультурнага дыялогу, актыўнасць, грамадзянская пазіцыя, імкненне да маладзёвай салідарнасці. Была заснаваная 27 лістапада 2007 года. Зарэгістравана ў 2011 годзе ў Літве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео