BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Некаторыя рэчы ў выказваннях Лукашэнкi немагчыма зразумець. Ды і проста ня трэба!

12.08.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Некаторыя рэчы ў выказваннях Лукашэнкi немагчыма зразумець. Ды і проста ня трэба!
Знайсцi логiку ў скандале з выгнаннем з Беларусi амбасадара Швецыі Стэфана Эрыксана i зачыненнем шведскай амбасады немагчыма. Такое...

Знайсцi логiку ў скандале з выгнаннем з Беларусi амбасадара Швецыі Стэфана Эрыксана i зачыненнем шведскай амбасады немагчыма. Такое меркаванне выказаў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. 

 

Эксперт нагадаў, што Стэфан Эрыксан - адзін з тых дзеячоў, хто прынес шмат карысці нашай дзяржаве ў наладжванні стасункаў з Швецыяй.

Рэакцыя вельмi дрэнная

“Ён працаваў для развіцця не толькі культурных стасункаў ці стасункаў з грамадзянскай супольнасцю, але і беларускага бізнэса, праграмаў дапамогі Швецыі, якія ішлі ў тым ліку і для дзяржаўных агенцыяў. І шмат чаго яшчэ Стэфан Эрыксан рабіў. Таму рэакцыя беларускага боку - гэта ўсё вельмі і вельмі дрэнна”, - падкрэсліў Андрэй Ягораў.

Нагадаем, што Александр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на пляцоўцы будучай Астравецкай АЭС указаў на  інтарэс шведскага амбасадара да беларускай гісторыі і мовы.

"Мы бачылі гэта. Я ўжо не кажу пра тое, што ён на чале нашай пятай калоны хадзіў, вывучаў нашу мову і гiсторыю беларускага народа. Дай бог, зараз часу больш будзе. Пытанне ў тым, што ён разбураў усялякі пазытыў у адносінах Швэцыі і Беларусі", - адзначыў Лукашэнка. 

Але кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі ў дзеяннях шведскага амбасадара нiчога кепскага не заўважае.

 “Амбасадар ведае мову краіны, у якой знаходзіцца? Тут ня тое, што нічога дрэннага няма, а наадварот яно вельмі добра. І гэта звычыйная практыка для амбасадараў. Таму незразумела, што выклікае ў гэтым сэнсе раздражненне ў Лукашэнкі. Наш прэзідэнт у прынцыпе славіцца не надта адэкватнымі рэакцыямі з ўсялякіх нагодаў. Вось і ў дадзеным выпадку таксама не даводзіцца чакаць ад яго адэкватнасці. Сама сітуацыя нездаровая, што да паводзінаў Мінска і ў адносінах з Еўрапейскім саюзам, і з амбасадарам Эрыксанам”, - лічыць Андрэй Ягораў.

Самі сабе нашкодзілі

Ён таксама пракаментаваў блытаніну ў выказваннях Аляксандра Лукашэнкі, калі той напачатку падкрэсліў, што выпадак з мішкамі ніяк не звязаны з выгнаннем Стэфана Эрыксана, але потым дадаў: шведская амбасада мела датычнасць да акцыі з пералётам.

“Даўно пара перастать сур’ёзна адносіцца да словаў, якія прамаўляе наш прэзідэнт! Увогуле трэба перастаць браць каментары з нагоды таго, што ён чарговым разам казаў. Схадзіце яшчэ ў дом для вар’ятаў – давайце ў іх запытаем, што яны думаюць на гэты конт!” - прапануе Андрэй Ягораў.

Тое сама тычыцца і заявы прэзідэнта пра "памяркоўных" беларусаў, якія проста пашкадавалі гэтых летуноў”, “пашкадавалі фанерны самалёт”. Чамусьці палітык забыў, што ў самалёце знаходзіліся жывыя людзі.

“Некаторыя рэчы, асабліва ў такога кшталту выказваннях Лукашэнкi, немагчыма зразумець. Ды і проста ня трэба! Трэба разумець сітуацыю, якая складаецца зараз у сувязі з тым, што Беларусь справакавала на голым месцы чарговы дыпламатычны скандал з Еўрасаюзам. І гэты скандал, які разгортваецца, не на карысць Беларусі: ні яе інтарэсам, ні бізнэсу, ні грамадзянскай супольнасці і нават самой дзяржаве. Якраз вось гэта трэба разумець і з такога пункта гледжання да сітуацыі ставіцца”, - лічыць Андрэй Ягораў.

Па факту дыпламатычныя стусункі разарваныя

Эксперт разглядае выгнанне шведскай амбасады як пачатак разрыва стасункаў Мінска і Стакгольма.

“Натуральна, нават для гэтай сітуацыі, якая зараз разгортваецца з беларускага боку і выклікае адпаведныя крокі Швецыі, няма ніякіх рэальных падставаў і прычынаў адклікаць сваю амбасаду і выганяць шведскую. Акрамя, канешне, цалкам неадэкватнасці беларускага МІДа. Гэта тычыцца адносінаў Мінска як да PR-акцыі шведскага агенцтва, так і да дзейнасці Стэфана Эрыксана. Беларусь спрабуе выкінуць Эрыксана з мінімальнымі для сябе наступствамі з боку Швецыі і іншых краінаў ЕС. І таму Мінск намагаецца выдаць гэты канфлікт за вельмі прыватную сітуацыю, звязаную з непадоўжанннем акрэдытацыі. За цалкам нармальны выпадак, што ўвогуле не выклікае ніякіх праблемаў з дыпламатычнымі адносінамі. Але, па факту гэта ёсць разрыў дыпламатычных адносінаў альбо да яго ўсё ідзе”, - кажа Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео