BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апытанне аб адкрытасці адукацыйнага рынка ЕС для грамадзян і неграмадзян ЕС

09.08.2012
Апытанне аб адкрытасці адукацыйнага рынка ЕС для грамадзян і неграмадзян ЕС
Заяўленай мэтай еўрапейскай інтэграцыі з’яўляецца адкрыццё адукацыйнага рынка ЕС для грамадзян і неграмадзян ЕС, якое ажыццяўляецца з...

Заяўленай мэтай еўрапейскай інтэграцыі з’яўляецца адкрыццё адукацыйнага рынка ЕС для грамадзян і неграмадзян ЕС, якое ажыццяўляецца з мэтай гарантавання павышэння аб’ёму абмена людзьмі і ведамі. Напрыклад, з дапамогай шматлікіх праграм ажыццяўляецца падтрымка мабільнасці вучняў, студэнтаў і навукоўцаў як унутры ЕС (праграмы “Comenius”, “Erasmus”), так і па-за яго межамі (праграма “Erasmus Mundus”).

У дадзены момант Еўрапейская камісія працуе над пытаннем удасканалення правіл выдачы віз і дазволаў на пражыванне вучням, студэнтам, навукоўцам і практыкантам з краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, для таго, каб спрасціць ім доступ да еўрапейскай адукацыйнай прасторы. У сувязі з гэтым яна ініцыявала шырокамаштабнае апытанне, каб сабраць досвед у справе атрымання віз, інфармацыю аб перашкодах і цяжкасцях, што паўстаюць, напрыклад, у выпадках паступлення на вучобу ў ВНУ ў ЕС, ды прааналізаваць іх.

Запрашаем усіх, хто мае дачыненне да сферы адукацыі, паведаміць пра свой досвед, пажаданні і крытыку шляхам запаўнення фармуляра апытання. Вы можаце знайсці яго, перайшоўшы па спасылцы .

Запоўніць фармуляр можна да 23 жніўня 2012 года.

Еўрапейская камісія спадзяецца атрымаць шмат водгукаў для таго, каб распрацаваць еўрапейскія мабілізацыйныя праграмы і звязаныя з імі заканадаўчыя акты з улікам патрэб тых, каму яны адрасуюцца.

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео