BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За фатаграфаванне з мядзведзікам – 6 млн штрафу

09.08.2012 Фота nn.by
За фатаграфаванне з мядзведзікам – 6 млн штрафу
Фатографа Юлію Дарашкевіч і карэспандэнтку «Комсомольской правды в Белоруссии" Ірыну Козлік суд Савецкага раёна палічыў вінаватымі ў...

Фатографа Юлію Дарашкевіч і карэспандэнтку “Комсомольской правды в Белоруссии" Ірыну Козлік суд Савецкага раёна палічыў вінаватымі ў “несанкцыянаваным пікеце ў выглядзе фатаграфавання”.

У пратаколе затрымання журналістак так i апісана: "пікетаванне шляхам фатаграфавання”, перадае “Радыё Свабода”.

Кожную з дзяўчат прысудзілі да штрафа ў 3 млн. рублёў (разам гэтая сума складае каля 719 даляраў). Такое рашэння 9 жніўня прыняў суддзя Дзмітры Паўлючэнка.

Журналістаў на судовае паседжанне не пусцілі. Ахоўнік патлумачыў, што загад “часова абмежаваць доступ у будынак” дало кіраўніцтва міліцыі Савецкага раёна Мінска.

Суддзя вырашыў “для эканоміі часу” апытваць не мінакаў, якія бачылі затрыманне, а толькі супрацоўнікаў міліцыі. Апошнія паведамілі, што Дарашкевіч і Козлік не лаяліся, рукамі не размахвалі, да людзей не чапляліся.

Міліцыянты патлумачылі, што затрымалі Козлік і Дарашкевіч, бо падумалі, што тыя праводзяць пікет. “Яны стаялі з мядзведзікамі і размаўлялі”, - сказалі супрацоўнікі міліцыі.

Адвакат Ірыны Козлік Яна Дуброўская-Шахновіч заявіла: міліцыянты самі прызналі, што пікету не было, бо знаходжанне на вуліцы з цацкай не ёсць парушэннем закона. Праваабаронца патрабавала вызваліць дзяўчыну і зняць з яе абвінавачванні.

Юлія Дарашкевіч зазаначыла, што не згодная з прысудам і будзе раіцца з адвакатам, ці абскарджваць рашэнне.

У сваю чаргу Ірына Козлік заявіла, што задаволеная такім рашэньнем суда і не будзе абскарджваць прысуд.

Пасля судовага паседжання яна таксама распавяла журналістам, што на месцы затрымання іх ужо чакалі з два дзясяткі супрацоўнікаў спецслужбаў. Некаторыя з іх былі у міцэйскай форме, некаторыя – апранутыя ў цывільнае. Ніводнага здымка дзяўчаты зрабіць не паспелі.

Ірына Козлік вельмі ўдзячная супрацоўнікам СМІ за падтрымку і мае намер надалей ўдзельнічаць у акцыях салідарнасці з журналістамі.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Юлію Дарашкевіч і Ірыну Козлік затрымалі ў Мінку ўвечары 9 жніўня, калі тыя збіраліся праводзіць чарговыя здымкі ў падтрымку затрыманага фігуранта “справы мядзведзяў” Антона Сурапіна. Маладому чалавеку, які першым выклаў у сеціва здымкі зкінутых швэдскім самалётам цацак на Беларусь, пагражае да сямі год пазбаўлення волі. У падобнай сітуацыі знаходзіцца і Сяргей Башарымаў, якога арыштавалі толькі за тое, што швэды збіраліся зняць у хлопца кватэру.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео