BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Васіль Парфянкоў зноў за кратамі

09.08.2012 Фота svaboda.org
Васіль Парфянкоў зноў за кратамі
Личности
Фігуранта «справы 19 снежня» Васіля Парфянкова, які правёў у зняволенні восем месяцаў, 9 жніўня зноў арыштавалі.

Фігуранта “справы 19 снежня” Васіля Парфянкова, які правёў у зняволенні восем месяцаў, 9 жніўня зноў арыштавалі.

А 7:50 ён патэлефанаваў сваёй знаёмай Вользе і паведаміў, што па яго прыйшла міліцыя, каб этапаваць у арыштны дом. Васіль таксама выказаў меркаванне, што сёння цягам дня ён будзе чакаць этапу ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Пазней у яго адабралі мабільны тэлефон, перадае “Радыё Свабода”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня 2011 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. 17 лютага суддзя Фрунзенскага суда Мінска Вольга Комар асудзіла маладога чалавека на 4 гады зняволення ў калоніі суворага рэжыму. Таксама ён мусіў кампенсаваць страты — 14,7 млн рублёў за нібыта пашкоджаны падчас мітынга будынак.

Вязень адбываў пакаранне ў Аршанскай калоніі №8, яго вызвалілі 13 жніўня 2011 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта аб памілаванні. Па вызваленні Васіль удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці, праз гэта 5 студзеня 2012 года за ім устанавілі прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год.

Cуд Першамайскага раёна Мінску 29 траўня прызнаў былога палітвязня вінаватым ў парушэнні ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду, суддзя Сяргей Бандарэнка пакараў яго арыштам на шэсць месяцаў.

Касацыйную скаргу Васіля Парфянкова Мінскі гарадскі суд разглядаў 24 ліпеня і вырашыў яе не задаволіць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео